Эмілі Сімон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эмілі Сімон | |
Эмілі Сімон |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Дата нараджэння | |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Прафесія |
вакаліст |
| Жанры | |
Эмілі Сімон (фр. Émilie Simon, 17 ліпеня 1978 года, Манпелье) — французская спявачка, кампазітар і аўтар песень у жанры электра-поп.
Біяграфія [правіць]
Эмілі Сімон нарадзілася і вырасла на поўдні Францыі, у горадзе Манпелье. Яе бацька быў гукарэжысёрам, а маці - піяністкай. Музыкай Эмілі пачала цікавіцца з дзяцінства, і бацька часта браў яе з сабой на працу. Спачатку яна вучылася ў музычнай школе, потым паступіла ў рэгіянальную кансерваторыю Манпелье і сем гадоў вучылася опернаму спеву. Затым Эмілі пераехала ў Парыж, дзе ва ўніверсітэце Сарбоны вывучала музыказнаўства. У той жа час яна вучылася ў IRCAM, вывучаючы электронную музыку.
Альбомы [правіць]
- Émilie Simon (2003)
- La Marche de l'empereur (2005)
- Végétal (2006)
- The Flower Book (2006)
- À L'Olympia (2007)
- The Big Machine (2009)
- Franky Knight (2011)
Сінглы [правіць]
- Flowers (2003)
- Song of the Storm (2005)
- Fleur de saison (2006)
- Rose hybride de thé (2006)
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула пра дзеячаў музыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |