Універсітэт імя Поля Валеры ў Манпелье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт імя Поля Валеры ў Манпелье
(3-ці ўніверсітэт Манпелье)
фр.: Université Paul-Valéry-Montpellier
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paul-Valéry-Montpellier
Міжнародная назва англ.: Paul Valéry University Montpellier
Заснаваны 1970
Год рэарганізацыі 2015
Студэнты 21 997[1]
Размяшчэнне Манпелье
Сайт univ-montp3.fr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Поля Валеры ў Манпелье (фр.: Université Paul-Valéry-Montpellier) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Манпелье.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт створаны ў 1970 годзе, таксама вядомы як 3-і Універсітэт Манпелье. Ён спецыялізуецца на літаратуры, гуманітарных і сацыяльных навуках, мовах і мастацтве. Яго галоўны кампус размешчаны на поўнач ад Манпелье, філіял таксама знаходзіцца ў Безье. Установа названа ў гонар французскага пісьменніка, паэта і філосафа Поля Валеры.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Факультэт літаратуры, мастацтва, філасофіі і псіхааналізу
  • Факультэт замежных і рэгіянальных моў і культур
  • Факультэт гуманітарных навук і навук аб наваколлі
  • Факультэт эканамічных, прававых, сацыяльных навук і навук аб кіраванні
  • Факультэт грамадазнаўства
  • Факультэт адукацыі і навук для літаратуры, мовы, мастацтва і сацыяльна-гуманітарных навук
  • Інстытут інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій
  • Інстытут выкладання французскай мовы як замежнай

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]