Эрнст Генрых Вебер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрнст Генрых Вебер
ням.: Ernst Heinrich Weber
Ernst Heinrich Weber.jpg
Дата нараджэння:

24 чэрвеня 1795({{padleft:1795|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})

Месца нараджэння:

Вітэнберг

Дата смерці:

26 студзеня 1878({{padleft:1878|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (82 гады)

Месца смерці:

Лейпцыг

Краіна:

Свяшчэнная Рымская імперыя, Рэйнскі саюз, Германскі саюз

Навуковая сфера:

фізіялогія, медыцына

Альма-матэр:

Лейпцыгскі ўніверсітэт

Эрнст Генрых Вебер (ням.: Ernst Heinrich Weber; 24 чэрвеня 1795, Вітэнберг - 26 студзеня 1878, Лейпцыг) — нямецкі анатам і псіхафізіёлаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1818 года прафесар анатоміі, а затым фізіялогіі ў Лейпцыгскім універсітэце. Асноўныя працы Вебера прысвечаны вывучэнню адчувальнасці (галоўным чынам скурнай і мышачнай). Стварыўшы шэраг методык і прыбораў для вопытнага вывучэння органаў пачуццяў (некаторыя з іх ўжываюцца і ў цяперашні час, напрыклад цыркуль Вебера для вызначэння парога скурнай адчувальнасці), Вебер адкрыў наяўнасць заканамерных суадносін паміж сілай ўздзеяння знешніх фізічных раздражняльнікаў і выкліканымі імі суб'ектыўнымі рэакцыямі - адчуваннямі. Паказаўшы падпарадкаванасць псіхічных з'яў ліку і меры, гэтыя работы Вебера паклалі пачатак псіхафізіцы і эксперыментальнай псіхалогіі. Веберу належыць шэраг важных работ па вызначэнні абсалютнай сілы цягліц, па вывучэнні механізмаў хады і іншых праяў рухальнай актыўнасці. Будучы прыхільнікам прыродазнаўчага тлумачэння псіхічных актаў, Вебер раскрытыкаваў прынцып "спецыфічнай энергіі органаў пачуццяў", які адмаўляў залежнасць псіхічных актаў ад знешніх раздражняльнікаў.

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.