Эрых Фрыд
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Пісьменнік}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
Эрых Фрыд (ням.: Erich Fried; 6 мая 1921, Вена — 22 лістапада 1988, Бадэн-Бадэн) — аўстрыйскі паэт, празаік, перакладчык і публіцыст.
Да 2-й сусвернай вайны жыў у Вене. Пасля аншлюсу Аўстрыі нацыстамі эміграваў разам з маці ў Лондан. Памёр у Бадэн-Бадэне падчас літаратурнай паездкі. Пахаваны на могілках Кэнзэл Грын у Лондане.
У 1944 выходзіць першы зборнік вершаў “Германія” ў эмігранцкім выдавецтве аўстрыйскага ПЭН-цэнтра. Пасля вайны супрацоўнічае з літаратурнымі часопісамі, працуе палітычным каментатарам у нямецкай рэдакцыі ВВС. Вядомаць паэту зрабілі “Вершы” (1958) і адзіны раман “Салдат і дзяўчына” (1960) у перакладах Дылана Томаса. З 1963 Фрыд належыў да “Групы 47”, у гэты ж перыяд перакладае п'есы Шэкспіра на нямецкую мову.
Вядомасць і прызнанне (Брэменская літаратурная прэмія, Дзяржаўная аўстрыйская прэмія, Прэмія Георга Бюхнера) прыйшлі ў 70-гадовым узросце, калі паэт быў ужо цяжка хворы.
