Васілёк сіні

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Васілёк сіні
Centaurea cyanus 20060624120109wp.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Астракветныя

Сямейства:

Астравыя

Род:

Васілёк

Від:

Васілёк сіні

Навуковая назва

Centaurea cyanus L.

ITIS   36954
NCBI   41522

Васілёк сіні ці Валошка (Centaurea cyanus) — від аднагадовых, двухгадовых травяністых лугавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Змест

[правіць] Паходжанне назвы

Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнай істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Родавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».

[правіць] Апісанне

Васілёк лугавы. Батанічная илюстрацыя К. А. М. Ліндмана з кнігі «Bilder ur Nordens Flora» (1917—1926).

Сцябло шурпатае, прамое, рабрыстае, вышынёй 15-100 см.[1]

Лісце ланцэтнае, пакрытае тонкім пушком.[1]

Кветкі адрозніваюцца па афарбоўцы ад сіняга да лілова-пурпурнага. Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, вонкавыя абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнчатым махрыстым краем. Унутраныя абгорткі лінейна-ланцэтныя, на канцах жаўтлявыя, з перапончатым цэлым або зубчастым прыдаткам; краявыя кветкі ў кошыках ярка-сінія, косаваронкападобныя, бясплодныя, яны прывабліваюць насякомых, якія запылююць сярэдзінныя трубчастыя кветкі. Унутраныя кветкі — сіне-фіялетавыя, трубчастыя, абодваполыя; рэдка ўсе кветкі белыя.[1] Слупок знаходзіцца разам з тычачкамі, што зрасліся ў трубачку.

плады — сямянкі з амаль роўным ім па даўжыні рудаватым чубком.[1]

Корань тонкі, стрыжневы.

Квітнее ў чэрвені-верасні.[1]

[правіць] Размнажэнне

Размножваецца насеннем, якасць якога захоўваецца да 10 гадоў. Вось чаму васілёк сіні нярэдка з'яўляецца злосным пустазеллем.

[правіць] Арэал і біялогія

Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы былога СССР, за выключэннем паўночных і паўднёвых раёнаў, на Каўказе, адзначаны таксама ў Сібіры, Сярэдняй Азіі і на Далёкім Усходзе.[1] Цяпер натуралізаваны ў многіх іншых частках свету, уключаючы Паўночную Амерыку і частку Аўстраліі.

Сустракаецца ў сухіх месцах па ўзлескам лясоў, палян, абочынах дарог, як пустазельная расліна на агародах і палях збожжавых культур. Археафіт.

Часта сустракаецца на глебах, бедных кальцыям, з'яўляецца раслінай-індыкатарам такіх глеб.

[правіць] Хімічны склад

У кветках утрымліваецца флавонавы гліказід цэнтаўрэін, сіні антацыянавы гліказід цыянін, эфірны алей, горкія, дубільныя рэчывы, сапаніны, мінеральныя солі і іншыя рэчывы. Не таксічны.[1]

[правіць] Значэнне і ўжыванне

[правіць] Медыцына

У навуковай медыцыне васілёк выкарыстоўваецца ў мачагонных зборах, асабліва пры ацёках нырачнага і сардэчнага паходжання, а таксама як супрацьспазматычнае пры хваробах печані. Кветкі ў выглядзе настою і экстрактаў прымяняюцца пры нефрытах, цысцітах, урэтрытах і пры захворваннях печані і жоўцевых шляхоў як жоўцегоннае[1].

У народнай медыцыне адвары кветак ужываюць пры запаленчых захворваннях вачэй, зрокавай стамляльнасці. Прымочкі з адварам ўжываюць пры фурункулёзе, экзэме, трафічных язвах. Адвар кошыкаў выкарыстоўваюць як мачагоннае, пры цысцітах, кашлі і коклюшы, нервовых і страўнікавых захворваннях, пры маткавых крывацёках і паносе ў дзяцей[1].

[правіць] Іншае

Добры меданос, утрымлівае да 34 % нектару, колькасць можа дасягаць 0,20 мг/суткі на адну расліну.[2] Мёд зелянява-жоўты, з прыемным мігдалёвым пахам і ялкавым прысмакам.

Васількі часта выкарыстоўваюцца ў якасці інгрэдыентаў у некаторых чайных купажах і травяных гарбатах, яго ядомыя кветкі можна выкарыстоўваць, каб дадаць колеру салаце.

Да вынаходніцтва штучных фарбавальнікаў выкарыстоўваўся для фарбавання поўсці ў сіні колер.

Зрэдку выкарыстоўваецца ў касметыцы.

Дэкаратыўная расліна. Існуюць гатункі васілька ружовага, фіялетавага, белага, лавандавага і вельмі цёмнага бардовага колеру, які выглядае амаль чорным.

З'яўляецца кармавой раслінай для некаторых насякомых, напрыклад для жукоў віду Cassida margaritacea.

[правіць] Сімволіка

Васілёк лугавы з'яўляецца нацыянальнай кветкай Эстоніі.[3]

Гэта афіцыйная кветка шведскай правінцыі Эстэргётланд.

Таксама васілёк з'яўляецца сімвалам хваробы рухальных нейронаў(англ.) бел. і бакавога аміятрафічнага склерозу(руск.) бел..

[правіць] Валошкі ў выяўленчым мастацтве

[правіць] Галерэя

[правіць] Ахова і пагрозы

З-за інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі і выкарыстання хімічных сродкаў для барацьбы з пустазеллем, падвяргаецца пагрозе знішчэння ў сваім звычайным асяроддзі. Выхадам з гэтага становішча з'яўляецца выкарыстанне валошкі ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Пры знішчэнні васілька як пустазелля прымяняюцца такія меры, вапнаванне глеб, якія змяшчаюць шмат перагною, добрай ачыстцы пасяўнога насення, баранаванне ўсходаў пасеяных раслін і праполка іх да паспявання васілька.

[правіць] Цікавыя факты

Васількі былі таксама выкарыстаны ў пахавальным вянку фараона Тутанхамона.[4]

[правіць] Літаратура

  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

[правіць] Спасылкі

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  2. Helmut Horn, Cord Lüllmann: Das große Honigbuch, Kosmos, Stuttgart 3. Aufl. 2006, S. 31. ISBN 3-440-10838-4
  3. Eesti Toit: Produkte aus Estland, 22. Juni 2008 (ням.) 
  4. Васильковое лечение (руск.) 


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах