Юльян Мархлеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юліян Мархлеўскі
Julian Baltazar Marchlewski
Фатаграфія
Дата нараджэння:

17 мая 1866({{padleft:1866|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:17|2|0}})

Месца нараджэння:

Улацлавак

Дата смерці:

22 сакавіка 1925({{padleft:1925|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (58 гадоў)

Месца смерці:

Нерві

Грамадзянства:

CCCP

Юльян Балтазар Мархле́ўскі (польск.: Julian Marchlewski 17 мая 1866, г. Улацлавак, Польшча22 сакавіка 1925) — дзеяч польскага і міжнароднага сацыялістычнага руху, эканаміст, публіцыст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Цюрыхскі ўніверсітэт (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусветную вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «саюза Спартака» ў Германіі. 3 1918 у Савецкай Расіі, член ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэвалюцыйны камітэт у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцей Захаду, першы старшыня ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, аграрным пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Pisma wybrane. Т. 1—2. Warszawa, 1952—56.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мазоўка Н. Мархлеўскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.