Юндзялоўскае
Юндзялоўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,22 км |
Шырыня | 0,39 км |
Плошча | 0,44 км² |
Аб’ём | 0,00138 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8 км |
Найбольшая глыбіня | 4,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,14 ‰ |
Празрыстасць | да 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,7 км² |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Юндзяло́ўскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, за 15 км на поўдзень ад горада Мёры, каля вёскі Стары Пагост.
Плошча паверхні возера складае 0,44 км². Даўжыня 1,22 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня 4,8 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб’ём вады 1,38 млн. м³. Плошча вадазбору 1,7 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны разараныя, на поўначы і поўдні тэраса вышынёй 1—1,3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і абрывістыя, на ўсходзе пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берага пяском. Возера эўтрофнае бяссцёкавае. Слаба зарастае каля берагоў (пераважна чарот, трыснёг).
У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мельнікаў А. К. Юндзялоўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 210. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.