Белы верш

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Бе́лы верш (фр.: vers blanc — белы верш) — нерыфмаваны верш у сілабічнай, сілаба-танічнай і танічнай сістэмах вершаскладання. У адносінах да антычнага, а таксама старарускага народнага верша назва гэта не ўжываецца, паколькі для іх рыфмаваны верш, як і для верлібра, увогуле не характэрны. Паходжанне тэрміна звязана з практыкай ранняга кнігадрукавання, дзе рыфмаваныя радкі пазначаліся чырвонай фарбай, а нерыфмаваныя — звычайнай. Калі ва ўсім вершы не было рыфмаў, то ён друкаваўся звычайнай фарбай і называўся «белым». У белым вершы арганізуючую ролю бярэ на сябе клаўзула. У ім павышаецца сэнсавыяўленчая і інтанацыйная роля рытму, адкрываюцца шырокія магчымасці натуральнай пабудовы моўнай фразы, перадачы жывога маўлення. Менавіта таму ў драматургіі часта выкарыстоўваецца белы пяцістопны ямб, які добра перадае жывую гаворку. Гэтым вершам пісалі свае трагедыі, камедыі, драматызаваныя паэмы ШэкспірГамлет», «Кароль Лір»), Байран («Манфрэд»), Шылер («Вільгельм Тэль»), А. Пушкін («Борис Годунов»), Л. Украінка («У катакомбах»). У Беларусі белы верш сустракаецца ўпершыню ў С. Полацкагавершах на лацінскай мове). Асаблівае пашырэнне атрымаў на пачатку XX ст. Белыя вершы пісалі Я. Купала, М. Багдановіч, У. Дубоўка, А. Куляшоў і іншыя паэты. Такія буйныя творы, як драматызаваныя паэмы П. Глебкі «Над Бярозай-ракой» і «Святло з Усходу», паэмы П. Панчанкі «Маладосць у паходзе», М. Танка «Люцыян Таполя» і іншыя, таксама напісаныя белым вершам. Вершы, у якіх адны радкі зарыфмаваныя, а другія не, называюцца паўбелымі («Бандароўна», «Што ты спіш?» Я. Купалы, «Салодкая лячэбніца» П. Панчанкі і інш.). Асаблівы мастацкі эфект дасягаецца пры ўвядзенні белага верша ў сістэму рыфмаванага, як гэта назіраецца ў паэме Я. Купалы «Яна і я» (раздзел «Вяснянка»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]