Януар Іванавіч Сухадольскі
| Януарый Сухадольскі | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
20 сакавіка 1875 (77 гадоў) |
| Жанр: | |
Януар (Ян) Іванавіч СУХАДОЛЬСКІ (польск.: January Suchodolski; 19 верасня 1797, Гродна —20 сакавіка 1875) — жывапісец-баталіст.
Першыя ўрокі жывапісу браў у польскага мастака А. Брадоўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. У якасці баталіста ўдзельнічаў у руска-іранскай вайне (1826—1828), знаходзіўся пры штабе фельдмаршала І. Паскевіча, на заказ якога стварыў цыкл карцін. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, эмігрыраваў, жыў у Рыме. Пасля амністыі вярнуўся на радзіму, дзе жыла сям'я. Па запрашэнні імператара Мікалая I паехаў у Пецярбург, дзе атрымаў заказ на цыкл карцін пра батальныя сцэны руска-французскай вайны 1812 года. Цяпер частка карцін захоўваецца ў Гомельскім краязнаўчым музеі (работы, што былі створаныя на заказ фельдмаршала І. Паскевіча).
Творы [правіць]
- Узяццё рускімі крэпасці Карс
- Перамога пад Елдавай
- Здача крэпасці Абасабад
- Бітва пад Рашынам (1832)
- Бітва пад Самасьерай (1860)
- Пераход арміі Напалеона праз Бярэзіну (1866)
Літаратура [правіць]
- Карлюкевіч А. Знiчкi Айчыны // «Голас Радзімы», № 7(3079), чацв., 21 лют. 2008.