Японская культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Японская культура — сукупнасць культурных здабыткаў японскага народа. Асноўныя элементы старажытнаяпонскай цывілізацыі і культуры пачалі паступова складвацца на мяжы нашай эры. Унікальнасць японскай цывілізацыі заключаецца ў тым, што яна размешчана не на мацерыку, а на шматлікіх астравах Японскага архіпелагу, прычым нярэдка яна павінна была існаваць у вельмі складаных, экстрэмальных умовах (землетрасенні, паводкі, тайфуны, цунамі і інш.).

Японскай культуры ўласціва надзвычайная здольнасць да пераймання чужых традыцый, звычаяў, абрадаў, да іх творчай перапрацоўкі і давядзення да найвышэйшых узораў. Для яе таксама былі характэрны своеасаблівая «паяднанасць» з прыродай, адчуванне звышнатуральнага адзінства паміж светам людзей і боскім светам, а таксама пэўная «пранізанасць» абвостраным адчуваннем прыгажосці і хараства амаль кожнай, нават самай маленькай рэчы, прадмета.

Вельмі моцны ўплыў на японскую культуру аказала старажытнакітайская культура, што ў найбольшай ступені праявілася ў японскім выяўленчым мастацтве, у асобных народных традыцыях, культах (напр., культ продкаў), у перайманні вучэння Канфуцыя, іерогліфаў, шоўку, яшмы і інш.

Сярод розных відаў мастацкай культуры ў старажытнай Японіі найбольш высокай ступені развіцця дасягнулі манументальнае дойлідства і літаратура (у найбольшай ступені паэзія). Рэлігійныя вераванні японцаў (найперш сінтаізм) у значнай ступені паўплывалі на фарміраванне такой адметнай рысы светаўспрымання японцаў, як уменне цаніць хараство, прыгажосць нават у самых нязначных прыродных з'явах, аб'ектах, што не характэрна для жыхароў еўрапейскага кантынента. Іншая распаўсюджаная рэлігія - дзэн-будызм — аказала моцнае ўздзеянне на такія віды японскай культуры, як манахромны жывапіс, каліграфія, паэзія, драма «Но», чаною, ікебана, а таксама на воінска-спартыўныя мастацтвы і фізічна-аздараўленчыя сістэмы (каратэ, кэндо, айкідо).

Кінематограф[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны артыкул: Кінематограф Японіі.

Першыя японскія кінастужкі пачатка XX стагоддзя мелі простыя сюжэты, кінематограф гэтага перыяду развіваўся пад уплывам тэатра, ігра акцёраў была тэатральнай, жаночыя ролі выконваліся акцёрамі-мужчынамі, выкарыстоўваліся тэатральныя касцюмы і дэкарацыі. Да з'яўлення гукавога кіно дэманстрацыю фільмаў суправаджаў бэнсі — жывы выканаўца, японскі варыянт тапёра.

Спачатку кінематограф лічыўся нізкім мастацтвам, існавала пагардлівае стаўленне да людзей, якiя займалiся кіно. Прызнанне і аўтарытэт гэты від мастацтва атрымаў толькі ў канцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

На 50-я60-я гады мінулага стагоддзя прыходзіцца актыўнае развіццё японскага кінематографа. Гэтыя гады лічацца «залатым векам» японскага кінематографа. У 1950 годзе было выпушчана 215 фільмаў, а ў 1960 годзе — ужо 547 фільмаў. У гэты перыяд з'яўляюцца жанры гістарычнага, палітычнага кіно, баевікі і фантастыка, па колькасці выпушчаных фільмаў Японія займала адно з першых месцаў у свеце. Вядомыя кінарэжысёры гэтага перыяду - Акіра Курасава, Кэндзі Мідзагуці, Сёхэй Імамура. Вядомым за межамі краіны становіцца акцёр Тасіра Міфунэ, які сыграў амаль ва ўсіх кінакарцінах Курасавы.[1]

Падчас крызісу кінаіндустрыі 60-х гадоў папулярнымі жанрамі становяцца фільмы пра якудза і недарагія парнаграфічныя фільмы.

У 1990-х акцёр і рэжысёр Такэсі Кітана атрымлівае шырокую вядомасць як у Японіі, так і за яе межамі.

Зноскі

  1. Е. А. Гаджиева. Страна восходящего солнца. История и культура Японии. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2006. — 256 с. — (Золотой фонд). — ISBN 5-222-09014-0

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]