Яі Боні
| Тома Яі Боні фр.: Thomas Yayi Boni |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 6 красавіка 2006 | |||
| Прэм'ер-міністр: | Паскаль Купакі | ||
| Папярэднік: | Мацьё Керэку | ||
|
|||
| 29 студзеня 2012 — 27 студзеня 2013 | |||
| Папярэднік: | Тэадора Обіянг Нгуэма | ||
| Пераемнік: | Хайлемарыям Дэсалень | ||
| Нараджэнне: | 1 ліпеня 1952 (60 гадоў) Чаўру, Боргу, Бенін |
||
| Жонка: | Шанталь дэ Соўза | ||
Тома Яі Боні (фр.: Thomas Yayi Boni) (1 ліпеня 1952, Чаўру, Боргу, Бенін) — бенінскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Беніна з 6 красавіка 2006, старшыня Афрыканскага саюза з 29 студзеня 2012 па 27 студзеня 2013.
Біяграфія [правіць]
Атрымаў адукацыю ў абласным цэнтры Параку, а затым вучыўся на эканамічным факультэце Нацыянальнага ўніверсітэта Беніна. Вывучаў банкаўскую справу ў Дакары (Сенегал), а затым эканоміку і палітыку ў Арлеанскім універсітэце ў Францыі і ва ўніверсітэце Парыжа, дзе ён атрымаў доктарскую ступень па эканоміцы ў 1976.
З 1980 па 1988 працаваў у Цэнтральным банку дзяржаў Заходняй Афрыкі, стаўшы намеснікам дырэктара. У 1988 стаў намеснікам дырэктара Цэнтра банкаўскіх даследаванняў па прафесійнаму развіццю ў Заходняй Афрыцы (Дакар). З 1992 па 1994 працаваў у кабінеце прэзідэнта Беніна Нісефора Сагло, адказны за грашова-крэдытную і банкаўскую палітыку. Нарэшце, у 1994 ён быў прызначаны старшынём Заходне-Афрыканскага банка развіцця (ЗАБР). За працу ў банку развіцця Заходняй Афрыкі ён быў узнагароджаны нацыянальным ордэнам за заслугі Французскай Рэспублікай.
У першым туры прэзідэнцкіх выбараў Беніна (5 сакавіка), за Боні было аддадзена 32% галасоў. Яго бліжэйшы супернік, Андрыен Хунгбеджы з Партыі за дэмакратычнае абнаўленне, атрымаў 25%. Астатнія 26 кандыдатаў, якія прынялі ўдзел у выбарах, атрымалі меншую колькасць галасоў. У другім туры выбараў (19 сакавіка), Боні перамог, набраўшы 75% галасоў выбаршчыкаў.