Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі
Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 снежня 1985 |
Месца нараджэння | Гродна |
Грамадзянства | Беларусь |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская, руская |
Прэміі | Экслібрыс |
Узнагароды | Дыплом Press Club Belarus |
Яўген Яўгенавіч Аснарэўскі нар. (15 снежня 1985, Гродна) — беларускі пісьменнік, паэт, гісторык, блогер, музыка, мастак, дызайнер і актывіст.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Біяграфічныя звесткі пра Аснарэўскага вельмі скупыя. Па прызнанні аўтара ён «карэнны гродзенец па адной з ліній, а па іншай — зусім, наогул, не адсюль» [1]. Неаднаразова згадваў у Фэйсбуку, што «асноўнымі» яго спецыяльнасцямі з’яўляюцца гісторыя і псіхалогія. Аднак дзе менавіта навучаўся Аснарэўскі невядома. Цікавасць да гісторыі, паводле Аснарэўскага, з’явілася ў яго ў адзінаццаць гадоў. У школьныя гады ён уцякаў з урокаў і шмат часу праводзіў на руінах Ніжняй царквы такім чынам «насычаючыся гісторыяй» [1].
Літаратурную дзейнасць Аснарэўскі назваў «натуральнай» для блогера.
Па ўласным прызнанні пісьменніка ён самастойна набыў навыкі кампазітара [2]. Паводле запісаў аўтара ў Фэйсбуку, Аснарэўскі не жанаты і не мае дзяцей.
Аснарэўскі вядомы сваёй таямнічасцю і схільнасцю да эпатажу. Удзельнічаў у канфліктах з іншымі беларускімі гісторыкамі і літаратарамі [3]. Канфліктавала з Аснарэўскім таксама паэтка Марыя Мартысевіч, якая назвала пісьменніка «містыфікацыяй», пасля чаго ён стаў выкарыстоўваць дадзенае найменне ў якасці мянушкі [4].
Культурная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Актывізм[правіць | правіць зыходнік]
У 2016 годзе Аснарэўскі стварыў інтэрнэт-петыцыю за ўсталяванне ў Гродне помніка Стэфану Баторыю. Гэтую ініцыятыву даволi шырока асвятлялі беларускія СМІ, дзякуючы чаму блогер набыў вядомасць у якасці культурнага актывіста [5].
У наступныя гады стварыў яшчэ шэраг петыцый, якія атрымалі ўвагу прэсы. Петыцыя за перанос з вуліц Гродна бюста У. І. Чапаева у музей, прыцягнула ўвагу расійскіх і беларускіх СМІ[6][7]. Пасля спрэчак аб мэтазгоднасці пераносу помніка журналісты папрасілі пракаментаваць сітуацыю расійскае МЗС, якое патлумачыла, што дэмантаж «не з’яўляецца дэсаветызацыяй» [8]. Блогер таксама накіроўваў аднаасобныя звароты ў адміністрацыю Гродна, у прыватнасці прапаноўваў перадаць вернікам будынак капліцы ў сядзібе Панямонь [9].
Дзякуючы заўвагам Аснарэўскага былі выпраўленыя памылкі ў маштабным праекце рэканструкцыі гродзенскага Старога замка[10][11].
Кнігі і артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
У 2018 годзе Аснарэўскі дэбютаваў у якасці празаіка[12].У тым жа годзе стаў пераможцам прэміі Экслiбрыс. Дэбютная аповесць «Трыкутнік караля» была намінаваная на прэмію Гедройца [13]. На думку В. А. Лідзянковай у «Трыкутніку караля» прасочваюцца «стылістычныя рысы матыву атэмпаральнай утопіі» [14]. У іншай публікацыі даследчыца адзначае, што герой кнігі, які нясе нацыянальную ідэю, трансфармуецца «у беларускую версію Людзей Х» [15]. Паводле манаграфіі А. В. Брадзiхінай, у творы Аснарэўскага створана «альтэрнатыўная ўтапічная рэальнасць гістарычнага Гродна» [16]. На думку самога Аснарэўскага «Трыкутнік караля» гэта твор «па сутнасці блізкі да літаратуры янг-эдалт і нашмат прасцейшы, чым філасофская проза наступных рамана і аповесці, але ўсё ж не пазбаўлены падвойнага дна, атмасфернай пейзажыстыкі і адносна высокай дынамікі апавядання».
У перыяд з 2014 па 2020 год Аснарэўскі напісаў больш за 50 артыкулаў пра беларускую гісторыю, у тым ліку цыклы публікацый для Onliner.by [17] і іншых СМІ. Адна з публiкацый гісторыка была адзначана дыпломам выставы «Беларуская журналістыка — фокус на спецпраекты» [18].
У 2021 годзе прадставіў краязнаўчую кнігу «Гродно — столица, которая осталась». У выданне ўвайшлі мемуары падарожнікаў XVIII стагоддзя, якія наведалі Гродна, апісанне гродзенскіх славутасцяў і аўтарскія ідэі паляпшэння горада [19].
У 2021—2023 гг. прадставіў яшчэ некалькі навукова-папулярных кніг па гісторыі, сярод якіх: «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў»[20] i «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф»[21]. Кніга пра ВКЛ стала аб’ектам публічнай крытыкі Вячаслава Насевіча, які палемезіраваў з Аснарэўскім на яго старонцы ў Фэйсбуку[22].Таксама ў гэты перыяд Аснарэўскі выдаў зборнік апавяданняў «Мерэйна Патэстас» [23], кнігу вершаў «Капернік у Гарце» [24] i аповесць «Пастэга» якую аўтар назваў вяршыняй сваёй прозы.
Публікаваўся ў перыядычных выданнях «Дзеяслоў»[25], «Наша гісторыя», «Краязнаўчая газета»[26].
Музыка і іншыя праекты[правіць | правіць зыходнік]
Перыядычна Аснарэўскі дэманструе ўласныя працы, выкананыя ў рамках графічнага дызайну [27][28]. Па словах пісьменніка ён «яшчэ і крыху музыка і дызайнер»[1]. Аснарэўскі таксама дэманструе ўласныя жывапісныя працы. У ліпені 2022 года пісьменнік прэзентаваў уласны музычны альбом «Песні з Гроднi». Як сцвярджае выканаўца, стыль альбома можна назваць «постмадэрнісцкі рок». Аўтарам тэкстаў, вакалістам, кампазітарам, аранжыроўшчыкам, гукарэжысёрам і дызайнерам вокладкі з’яўляецца сам Аснарэўскі[29].
У верасні таго ж года быў прадстаўлены яшчэ адзін альбом, выдадзены музычным праектам Аснарэўскага mistik ğardeno пад назвай «Аркан XII». Пісьменнік паведаміў, што ў песні «Атрута» неафіцыйна пабіў вакальны рэкорд з кнігі Гінэса Longest-held vocal note in a song (studio recording). Акрамя таго Аснарэўскі дэманстраваў уласныя сачыненні ў жанрах сімфанічнай музыкі, у прыватнасці, у сакавіку 2023 года прадставіў сімфонію фа мінор пад назвай «Танец прывідаў у Старым замку»[2] .
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Кнігі[правіць | правіць зыходнік]
- «Трыкутнік караля» [аповесць] (2018)
- «Хлопчыкі і дзяўчынкі» [зборнік апавяданняў] (2019)
- «Сакавіцкія Зайцы» [паэзія] (2019)
- «Румлонская башня» [раман] (2021)
- «Гродно — столица, которая осталась» [краязнаўчая] (2021)
- «Знатныя гісторыі: эліта Гродна ў перыяд XVI—XVIII стагоддзяў» [гістарычная] (2022)
- «Мерэйна Патэстас» [зборнік апавяданняў] (2022)
- «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [гістарычная] (2022)
- «Капернік у Гарце» [паэзія] (2023)
- «Уніз па Нёмане: ад вытокаў ды Гродна» [краязнаўчая, толькі аўдыёверсія] (2023)
- «Захад Беларусі: гістарычны пазл» [гістарычная] (2023)
- «Пастэга» [аповесць] (2023)
- «Мистическая история восточных славян» [гістарычная] (2024)
Музычныя творы[правіць | правіць зыходнік]
Электронныя[правіць | правіць зыходнік]
- Eugene Asnareuski — «Валошкі» (2021)
Рок[правіць | правіць зыходнік]
- mistik ğardeno — «Мартовский заяц» (2016)
- mistik ğardeno — «Песні з Гроднi» (2022)
- mistik ğardeno — «Аркан XII» (2022)
Для саліруючых інструментаў[правіць | правіць зыходнік]
- Eugene Asnareuski — «Animalis» (2018)
- Eugene Asnareuski — «Фара Вітаўта» (2018)
- Eugene Asnareuski — «Лістапад у Гародні» (2018)
Сімфанічныя[правіць | правіць зыходнік]
- Eugene Asnareuski — «Garten» (2017)
- Яўген Аснарэўскі — «Сімфонія № 1 фа мінор, „Танец прывідаў у Старым замку“» (2023)
- Eugene Asnareuski. Symphony № 2 in D minor. The Holocaust in Hrodna (2023)
Зноскі
- ↑ а б в «https://soundstream.media/clip/zhivaya-legenda-yevgeniy-asnorevskiy-rasskazyvayet-o-sebe-i-o-grodno Soundstream: Живая легенда — Евгений Асноревский рассказывает о себе и о Гродно — слушать аудиоподкаст онлайн»
- ↑ а б "https://budzma.org/news/tanets-pryvidau.html Архівавана 9 сакавіка 2023. «Танец прывідаў у Старым замку». Гродзенскі гісторык Яўген Аснарэўскі напісаў сімфонію
- ↑ https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/asnarjeuski-facebook/ Скандальны гродзенскі краязнавец Аснарэўскі ўчыніў разборкі ў Facebook
- ↑ https://ru.hrodna.life/articles/evgenij-asnorevskij-7-faktov/ Архівавана 14 студзеня 2021. Евгений Асноревский: 7 фактов о таинственном блогере, который знает о Гродно всё
- ↑ https://news.tut.by/society/525397.html(недаступная спасылка) Устанавіць помнік Баторыю ў Гродне гарадскія ўлады ў бліжэйшы час не плануюць
- ↑ https://news.tut.by/society/632040.html Архівавана 12 жніўня 2020. В Гродно бюст Чапаева перенесут с улицы в музей
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=227966&lang=ru Гродненские власти согласились убрать из центра города бюст Чапаева
- ↑ https://news.tut.by/society/637278.html Архівавана 19 студзеня 2021. Российское СМИ «Красная весна» пожаловалось в МИД на демонтаж бюста Чапаева в Гродно. Там ответили
- ↑ Часовню-склад в Понемуни продали на аукционе — новый владелец не исключает её восстановления под костёл — Вечерний Гродно . Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
- ↑ https://ru.hrodna.life/2020/05/16/sgrafita-pamylki/ Архівавана 9 чэрвеня 2021. Фотофакт: художник полностью спутал подпись на портрете на сграффито над воротами Старого замка в Гродно
- ↑ http://s13.ru/archives/oldcastle-26 Архівавана 18 ліпеня 2020. Поляки оценили реконструкцию гродненского Старого замка, как «свободную вариацию на тему архитектуры XVI века»
- ↑ https://ru.hrodna.life/articles/bloger-napisal-detektiv/ Убийца не дворецкий. Гродненский блогер написал детектив про клад последнего короля и приключения местных историков
- ↑ http://journalby.com/news/algerd-baharevich-otkazalsya-nominirovatsya-na-premiyu-geydroyca-polnyy-spisok-nominatov-1303 Архівавана 28 лістапада 2020. Альгерд Бахаревич отказался номинироваться на премию Гедройца (+ полный список номинантов)
- ↑ https://elib.gsu.by/handle/123456789/34053 О. А. Лиденкова. Атемпоральная утопия в современной исторической прозе белорусских и британских авторов
- ↑ Лиденкова О. А. Проблема героя и идеала в современной исторической прозе белорусских и англоязычных авторов. Вестник БрГУ. № 1/2022. ISSN 2218-029X. С-83
- ↑ Брадзіхіна А. В. Беларуская літаратура як сацыякультурны феномен: мастацкія дамінанты, жанравы генезіс. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2023. С. — 127. ISBN 978-985-577-925-5
- ↑ Публiкацыi на Onliner: asnoru — LiveJournal
- ↑ https://hrodna.life/2019/03/01/press-club-belarus-vystava/ Спецпраект Hrodna.life пра палац у Панямуні атрымаў дыплом на выставе ў Мінску
- ↑ https://ru.hrodna.life/2021/09/23/asnareuski/ Архівавана 24 верасня 2021. «Не толькі даць веды, але і натхніць». У Гродне выйшла кніга пра славутыя будынкі, мастацтва і людзей горада
- ↑ https://planetabelarus.by/publications/evgeniy-asnorevskiy-ya-rabotayu-besplatno-i-poluchayu-ot-etogo-udovolstvie-/Евгений Архівавана 23 лютага 2022. Асноревский: «Я работаю бесплатно. И получаю от этого удовольствие!»
- ↑ https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/10/10/asnarje-ski-kniga/ «Бязлітасна разграміў» літоўскую і беларускую гістарыяграфіі: гродзенец напісаў кнігу пра ВКЛ і беларускі нацыянальны міф
- ↑ https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid023RhPP42TKYGmodRngsxVmGryzeAo8KvW3eNmYyUXFMcFQZNK6WMFiSUmxdskUsTSl&id=100010783908995
- ↑ https://budzma.org/news/yaugen-asnareuski-vypustsiu-knigu.html Загадкавы блогер Яўген Аснарэўскі выпусціў кнігу беларускамоўных апавяданняў
- ↑ https://budzma.org/news/vyyshla-kniga-ya-gena-.html Архівавана 30 студзеня 2023. Выйшла кніга Яўгена Аснарэўскага «Капернік у Гарце»
- ↑ Дзеяслоў, 98 — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
- ↑ Радыё Марыя — Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 52
- ↑ [https://sovetreklama.org/2019/06/desyatku-luchshix-vyberut-narodnym-golosovaniem/ «Десятку лучших выберут народным голосованием»
- ↑ evrejskogo-grodno Блогер склаў карту габрэйскага Гродна — Jewish News
- ↑ https://budzma.org/news/samy-tayamnichy-krayazna-tsa.html Архівавана 11 верасня 2022. Самы таямнічы краязнаўца Гродна запісаў рок-альбом, прысвечаны гораду