231-я артылерыйская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
231-я артылерыйская брыгада
Нарукаўны знак 231-й брыгады
Гады існавання з 1982 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Паўночна-заходняе аператыўнае камандаванне
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя п. Бароўка

231-я артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Бароўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

28 снежня 1982 года ў пасёлку Бароўка Лепельскага раёна ў адпаведнасці з загадам Міністра абароны СССР №314/1, была сфарміравана 231-я артылерыйская брыгада скарочанага складу, якая ўвайшла ў склад 7-й танкавай арміі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі.

У 1993 годзе злучэнне было перафарміравана ў 231-ы артылерыйскі полк скарочанага складу.

У адпаведнасці з дырэктывай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2004 года ў выніку аб'яднання з 427-м рэактыўным артылерыйскім палком і 502-м супрацьтанкавым артылерыйскім палком часць была перафарміравана ў 231-ю змешаную артылерыйскую брыгаду.

1 снежня 2009 года 231-я змяшаная артылерыйская брыгада была перайменавана ў 231-ю артылерыйскую брыгаду.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]