51-я артылерыйская брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
51-я артылерыйская брыгада
Нарукаўны знак 51-й брыгады
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя штаб — Асіповічы
Знакі адрознення Савецкая гвардыя Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Камандзіры
Дзеючы камандзір палкоўнік Андрэй Жыдовіч

51-я гвардзейская Аршанская Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вайсковая часць 12147 была сфарміравана 7 жніўня 1942 года, калі па загаду Народнага камісара абароны СССР у Каломне быў сфарміраваны 83 артылерыйскі полк.

10 жніўня 1943 года за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры ўзяцці г. Вязьмы, палку было прысвоена найменне «гвардзейскага». 6 ліпеня 1944 года за авалоданне горадам і буйным чыгуначным вузлом Орша загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага палку прысвоена найменне «Аршанскі», а 25 ліпеня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за ўзорнае выкананне заданняў камандавання пры ўзяцці горада і крэпасці Гродна полк быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Неўзабаве, 12 жніўня, за гераізм і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Нёман і утрыманні плацдарма, полк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пасля на базе 83-га палка сфармавалі 121-ю гвардзейскую артбрыгаду, якую пазней перафарміравалі ў 51-ю гвардзейскую артдывізію.

1 жніўня 1996 года дывізія была перафарміравана ў 51-ю гвардзейскую цэнтральную групу артылерыі ўзмацнення, 31 мая 2004 года — у 51-ю гвардзейскую змешаную артылерыйскую групу. 30 кастрычніка 2014 года часць стала 51-й гвардзейскай артбрыгадай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]