120-я зенітна-ракетная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
120-я зенітная ракетная брыгада
Нарукаўны знак 120-й брыгады
Гады існавання з 1942 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Заходняе аператыўнае камандаванне
Тып баявая вайсковая часць
Дыслакацыя штаб — Баранавічы
Знакі адрознення Ордэн Кутузава III ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

120-я Яро́слаўская о́рдэнаў Куту́зава III ступе́ні і Чырво́най Зо́ркі зені́тная раке́тная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Баранавічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1942 годзе ў сяле Паўшына ў Падмаскоўі быў сфармаваны 994-ы асобны зенітны артылерыйскі полк.

У жніўні 1944 года за адрозненне ў баях пры авалоданні польскімі гарадамі Пшэмысль і Ярослаў і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм палку было прысвоена ганаровае найменне «Ярослаўскі». А ў лютым 1945-га пасля прарыву варожай абароны на Сандамірскім плацдарме воінская часць была ўзнагароджана ордэнам Кутузава III ступені. За ўзорныя баявыя дзеянні пры авалоданні гарадамі Грунберг, Зомер, Фельде, Зораў у красавіку 1945 года полк быў узнагароджан ордэнам Чырвонай Зоркі.

На баявым рахунку 994-га асобнага зенітнага артылерыйскага палка — 114 самалётаў, 5 танкаў, 9 бронетранспарцёраў, 2 059 знішчаных салдат і афіцэраў праціўніка, было падаўлена 5 артылерыйскіх і мінамётных батарэй, узята ў палон 1 648 чалавек.

За гады вайны былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі 665 воінаў палка. Увесь асабісты склад быў узнагароджаны медалямі «За перамогу над Германіяй» і «За вызваленне Прагі».

У 1970 годзе часць была ператворана ў брыгаду, яна атрымала на ўзбраенне зенітны ракетны комплекс «Круг», пасля яго змяніў ЗРК «Бук  (англ.)». У 2011 годзе на ўзбраенне брыгады паступілі зенітныя ракетныя комплексы «Тор-2М  (англ.)».

У студзені 2014 года з прыняццем у баявы склад трэцяй зенітнай ракетнай батарэі завяршылася фарміраванне паўнацэннага зенітнага ракетнага дывізіёна «Тор-М2». Праз месяц у ходзе тактычнага вучэння з падраздзяленнямі брыгады разлікі 3-й зенітнай ракетнай батарэі «Тор-М2» правялі баявыя стрэльбы на «выдатна».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]