Akana-NHS

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Akana-NHS
Жанры фолк, джаз
Гады 2003 —
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Іншыя назвы NHS-Ethno, NHS-этна, NHS, Akana
Мова песень беларуская
Склад Ірэна Катвіцкая
Руся
Надзея Чугунова
Іншыя
праекты
Kazalpin, Shuma, Indiga
akana-nhs.com

«Akana-NHS» (2003—2007 — NHS-Ethno, 2008 — NHS (NHS — народныя харавыя спевы), таксама вядомы як проста Akana) — беларускі джаз-фолк гурт, створаны на базе Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі ў 2003 годзе мастацкім кіраўніком Ірэнай Катвіцкай[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрв’ю Русе з Еўрапейскага радыё для Беларусі Ірэна Катвіцкая ўзгадвала, што заснаваць гурт яе падштурхнула афіша канцэрту альтэрнатыўнай музыкі, у якім яна хацела прыняць удзел, дзеля чаго вырашыла хуценька напісаць для імпрэзы песню «Зіначка». Для гэтага яна ўзяла ў саратнікі сваю вучаніцу Анастасію Някрасаву, першага саксафаніста знайшлі сярод навучэнцаў, а кларнетыстам стаў выкладчык каледжу, прыяцель Ірэны[2].

У 2006 годзе гурт удзельнічае ў мінскім фестывалю «Адліга» і люблінскім «Mikołajki Folkowe  (польск.)», адкуль прыехаў з першым месцам і гран-пры[3][4][5].

У маю 2008 года гурт выдае першы альбом «700», прэзентацыя якога адбываецца 27 траўня ў Палацы рэспублікі[6], які атрымоўвае шмат пашаны ад «Experty.by»: бярэ ўзнагароду партала як «Лепшы дэбютны альбом» і трапляе ў топ-10 лепшых кружэлак за 2008 год па версіях «Experty.by», «Вялікага журы» і «Замежных экспертаў».

У чэрвені 2008 пасля выхаду дэбютнага альбома з гурта выдзяліўся «Гурт Насты Някрасавай» (Анастасія Някрасава, Аляксей Кулеш, Алег Багута), якія з удзелам запрошаных музыкаў стварылі свой новы калектыў, які граў у тым ліку і песні «NHS»[7]. На змену ім прыйшла вакалістка Руся і былі запрошаны новыя інструменталісты. Рок-князёўна вырашыла зрабіць пераход у сувязі з працяглым творчым адпачынкам яе гурта «Indiga» з-за ператрубацый у складзе[8].

Удзельнікі фестывалю мадэрн-фольк і фольк-рок музыкі «Folk The System» (снежань 2008 года) у Мінску[9].

Летам 2009 года склад гурта змяняецца, як запрашаюцца новыя айчынныя музыкі[10]. Гурт прымае ўдзел у адборы на «Koktebel Jazz Festival  (англ.)»[11] і ў самым фестывалю[12]. Восенню на базе гурта быў створаны міжнародны ансабль «Akana-NHS & Albin Brun Alpin Ensemble», вядомы як «Kazalpin», дзе да беларускага вакальнага ядра гурта далучыліся швейцарскія інструменталісты[13][14][15]. Новы зборны гурт дае восеньскі тур па Беларусі[16].

Удзельнікі фестывалю Камяніца-2010.

З 2012 года гурт Akana-NHS выступае як этна трыа. У 2014 годзе гурт прыняў удзел у праекце «Тузін Гітоў» «Re:Песьняры», дзеля чаго перапрацаваў спеў «Песняроў» «Калядачкі»[17].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Культуролаг Максім Жбанкоў у аналізе 2008 года для Беларусі заключыў, што выйгрышнае становішча занялі артысты «без відавочнай палітычнай прапіскі», да якіх аднёс і «Akana-NHS», прадстаўніка «этна»[18][19].

Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла гурт: «У Русі, якая раней спявала ў „Indiga“, зараз новы этна-джазавы праект: яна далучылася да гурта „NHS“, і цяпер гэта называецца „Akana-NHS“, і на сцэне гэта выглядае вельмі цікава. Гэта яшчэ не вынік, вядома, але гэта прыемна»[20].

Ядвіга Паплаўская на ўручэнні ўзнагарод «Experty.by» у 2009 годзе пахваліла калектыў і блаславіла яго на далейшыя музычныя подзвігі: «Тыя, хто любіць вінегрэт, — а я яго люблю, — атрымаюць ад гэтага гурта велізарнае задавальненне. Гэта музыка для тых, у каго ёсць уяўленне»[21].

На прыгладзе працы на рэміксам на песню «Akana-NHS» «Жыта палавее» басіст «Apple Tea» Ігар Сацэвіч, перадаваў свай імпэт да «шаманства і чарадзейства» фальклорнага гурта[22].

«LiveSound.by» апісваў творчасць гурта як інтэлектуальную, а музыку называў жаночай, бо яна «пяшчотная, нягледзячы на складанасць, і рамантычная, нягледзячы на рэалістычнасць»[23].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі
  • Анастасія Някрасава — вядучы вакал (2003—2008)
  • Канстанцін Косцін — саксафон, кларнет (2003—2008)
  • Алег Багута — саксафон (2003—2008)
  • Аляксей Кулеш — ударныя, перкусія (2003—2008)
  • Ілья Дмуха — саксафон (2008—2009)
  • Зміцер Кустаў — перкусія (2008—2009)
  • Валерый Вярэніч — кантрабас (2009—2011)
  • Павел Клімко — саксафон (2009—2011)
  • Андрэй Сатнічэнка — клавішныя (2009—2011)
  • Ягор Джэйгала — перкусія, флейта (2009—2011)

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Безкоровайный, Д.. Akana (руск.). Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  2. Руся. NHS: Сёння беларуская мова выкарыстоўваецца ў арт-тэрапіі . Еўрапейскае радыё для Беларусі (27 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
  3. Менскі гурт "NHS-Ethno" – пераможца фальклёрнага фэстывалю ў Любліне . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (9 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  4. Akana . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  5. Грудзько, Марыя. NHS-ethno - новая беларуская фолк-зорка! . mpby.ru. Тузін Гітоў (20 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  6. Руся. NHS – музыка новага стагоддзя . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
  7. Яр, Маша. Руся: Рок-н-рол сарамліва стаіць у баку і назірае за веліччу этнічнай музыкі! . Еўрапейскае радыё для Беларусі (28 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 6 лістапада 2019.
  8. Mechaniczny, Wiecier; Маціюн, Юры. Руся пра Indiga, Akana і кропкі над «і» . Тузін Гітоў. mpby.ru (15 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2018. Праверана 18 лістапада 2018.
  9. Тихомирова, Марина (2009). "Акана NHS - Акуна Матата!". Jazz-квадрат [руская] (апублікавана 2012-10-15) (1). Архівавана з арыгінала 2019-11-04. Праверана 2019-11-04. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |publicationdate= ігнараваны (прапануецца |publication-date=) (даведка)
  10. Шульц, Міра. Не ўпэўнены, што любіце джаз? Ці ўпэўнены, што ведаеце пра джаз усё? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
  11. Чернявская, Евгения. В витебском "Чердачке" репетируют Koktebel Jazz Festival (руск.). TUT.BY (14 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 19 лютага 2020.
  12. Онлайн-концерт: АКАНА (руск.). TUT.BY (27 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  13. Корсак, Андрэй. Этнаспявачка Ірэна Катвіцкая: Мне здалося цікавым спалучаць дух эпохі мадэрну з традыцыйнай народнай музыкай . БелаПАН (23 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  14. Будкін, Сяргей. Kazalpin — East Side Story, Double Moon Records (Нямеччына), 2011 . Будзьма беларусамі! (27 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  15. Подберезский, Дмитрий. Kazalpin (руск.). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  16. Akana + Albin Brun Alpin Ensemble: Онлайн-концерт (руск.). TUT.BY (22 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  17. Tuzin.fm. Akana. Новае гучаньне фольк-клясыкі (аўдыёпрэм’ера!) . Тузін Гітоў (2 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  18. Жбанков, Максим. Белорусская культура: между «Батлейкой» и «Белcатом» // Белорусский ежегодник 2008 (руск.) / Анатолий Паньковский, Валерия Костюгова. — Минск: Белорусский институт стратегических исследований, Белорусский фонд публичной политики, 2009. — С. 215. — 416 с. Архівавана 28 студзеня 2018 года.
  19. Zhbankov, Maksim. Belarusian Culture: between Batleika and Belsat // Belarusian Yearbook 2008 (англ.) / Anatoly Pankovsky, Valeria Kostyugova. — Minsk: Belarusian Institute for Strategic Studies, Belarus Public Policy Fund, 2009. — P. 192. — 360 p. Архівавана 26 ліпеня 2020 года.
  20. Замировская, Татьяна. Татьяна Замировская. ШОУ-БИЗ. Кажется, мы вас подвели (руск.). БелаПАН (4 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2020.
  21. Замировская, Татьяна (2009-02-23). "Экспертно-винегретные отношения". БелГазета [руская] (7 (679)). Архівавана з арыгінала 13 лютага 2020. Праверана 2020-02-13. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  22. Tarantino. Нямецкі джаз і беларускае этна ўпершыню на адной сцэне . Еўрапейскае радыё для Беларусі (2009). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 4 лістапада 2019.
  23. «Золотая акустика» па-беларуску (руск.). LiveSound.by. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2008. Праверана 5 студзеня 2020.
  24. NHS "700"(нявызн.). Experty.by (8 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  25. Подберезский, Дмитрий. NHS - 700 (руск.). Jazz-квадрат (19 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019. Праверана 4 лістапада 2019.
  26. SB. Дэбютны дыск ад гурта, якога няма (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (13 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 17 лістапада 2019.
  27. Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon . Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
  28. ТГ. Аkana і Apple Tea: разам весялей . Тузін Гітоў (24 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 22 сакавіка 2020.
  29. Еврорадио. Свое 10-летие супер-хит “Мая краіна — Беларусь” отметит новой версией (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (5 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  30. Еўрарадыё. Сваё 10-годдзе супер-хіт “Мая краіна — Беларусь” адзначыць новай версіяй . Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 20 красавіка 2020.