Лісце шырокае трубчастае, вышынёй да 40 см, расце ўсё лета. Суквецце пасаджана на трубчастую стрэлку, на якой замест кветак утвараюцца паветраныя цыбуліны. Вышыня стрэлкі можа дасягаць 1 метра. Пасля ад суквецця ўтвараецца новая кветкавая стрэлка, якая таксама сканчаецца суквеццем з паветранымі цыбулінкамі. Такім чынам можа фармавацца ад 2 да 4 узроўняў. Паветраныя цыбуліны, маюць вагу каля 1,5 г, на кожным суквецці ўтвараецца ад 3 да 30 такіх цыбулінак.
Размнажэнне адбываецца вегетатыўным спосабам, ад паветраных або прыкаранёвых цыбулін.
↑ абAngiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x(англ.)(Праверана 28 студзеня 2013)