Curtiss P-40 Warhawk

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Curtiss P-40 Warhawk
Curtiss P-40 Warhawk USAF.JPG
Тып Знішчальнік
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Распрацоўшчык Curtiss-Wright
Першы палёт 1938
Гады вытворчасці 1939 - 1944
Колькасць 13.738
Кошт $60.552
Экіпаж 1 чал.
Крэйсерская хуткасць 435 км/г
Максімальная хуткасць 580 км/г
Дальнасць палёту 1.100 км
Практычная столь 8.800 м
Хуткаўздымнасць 11 м/хв
Даўжыня 9,66 м
Размах крыла 11,38 м
Плошча крыла 21,92 м²
Маса пустога 2.880 кг
Маса падрыхтаванага 3.760 кг
Максімальная ўзлётная маса 4.000 кг
Бомбавая нагрузка 680 кг


Curtiss P-40 Warhawk[1] (бел.: Кёрціс P-40 «Ваенны ястраб») — поршневы 1-маторны знішчальнік амерыканскай канструкцыі («Кёрціс-Райт») і вытворчасці, часоў Другой сусветнай вайны. Меў некалькі адменаў уласнай назвы, у залежнасці ад мадыфікацыі: «Вархоўк» (Warhawk), таксама «Тамахоўк» (Tomahawk) — у Вялікабрытаніі, «Кіціхоўк» (Kittyhawk) і — у Вялікабрытаніі і СССР.

Адзін з найбольш распаўсюджаных знішчальнікаў свайго часу. Быў на ўзбраенні ў ВПС ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Паўднёваафрыканскага Саюза, Канады, ВПС Нідэрландаў, Свабоднай Францыі, СССР, Кітая, Егіпта, Турцыі. Ужываўся ў ваенных дзеяннях амаль ва ўсіх кліматычных зонах (у т.л., у джунглях, пустынях, Арктыцы), і амаль ва ўсіх вышынных паясах (у т.л., у Гімалаях). Нават пасля замены яго ў першай лініі навейшымі, лепшымі машынамі, P-40 заставаўся ў актыўным ужытку на паўднёва-ціхаакіянскім і кітайска-індыйска-бірманскім ТВД, пасля вайны — у ВПС гаміньданаўскага Кітая і ваенна-паветраным кантынгенце Галандыі ў Ост-Індыі (Інданезіі). Апошнія вядомыя выпадкі баявога ўжытку адносяцца да 1948 (галандскія P-40N у вайне канца 1940-х гг. у Інданезіі).

Манеўранасць і хуткаўздымнасць P-40 саступалі сучасным яму праціўнікам (Ме-109, ФВ-190, Зеро), асабліва на вышынях большых за 4,5 км. Саступаў ён і іншым машынам саюзнікаў (Спітфайр V, P-38, P-47, P-51), якія і выцяснілі яго з галоўнай ролі пад пачатак 1944. Не найлепшай была хуткасць P-40; адзначаліся пагоршаныя (у параўнанні з папярэднікам, P-36) узлётна-пасадкавыя характарыстыкі.

Аўтарства вядомых «акуліных пашчаў», якія маляваліся на бакавых паверхнях радыятараў P-40, прыпісваецца лётчыкам 112 эскадр ВПС Вялікабрытаніі (не раней за лета 1941)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Самалёты Curtiss