DOSBox
| DOSBox | |
| Тып |
Эмулятар |
|---|---|
| Распрацоўнік |
DOSBox Team |
| Напісана на | |
| Аперацыйная сістэма | |
| Апошняя версія | |
| Ліцэнзія | |
| Сайт | |
DOSBox — эмулятар PC, які стварае DOS-асяроддзе, неабходнае для запуску старых гульняў пад MS-DOS. Гэта дазваляе запускаць праграмы ў аперацыйных сістэмах, якія не падтрымліваюць ці падтрымліваюць DOS-праграмы не поўнасцю, і на сучасных камп'ютарах, на якіх старыя праграмы могуць не работаць ці работаць з памылкамі. DOSBox можна ужываць для запуску і іншага праграмнага забеспячэння для DOS, але такая магчымасць працуе з абмежаваннямі. Эмулятар мае адкрыты крынічны код і даступны для такіх сістэм, як Linux, FreeBSD, Windows, Mac OS X, iOS, OS/2, BeOS, KolibriOS, Symbian OS, Android. Таксама, Windows-версія пры дапамозе HX DOS Extender запускаецца пад чыстым DOS — такім чынам DOS эмулюецца пад DOS.
Змест |
Наладкі [правіць]
Хуткадзейнасць эмулюемай сістэмы залежыць ат камп'ютара і наладак, якія вызначаны ў канфігурацыйным файле альбо уводзяцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме. DOSBox падтрымлівае абмежаваную колькасць каманд інтэрпрэтатара COMMAND.COM. Таксама, на дыску Z: прысутнічаюць некалькі спецыяльных праграм у выглядзе .COM-праграм, якія кантактуюць з хост-сістэмай праз backdoor:
- MOUNT — мантаванне лакальнай (хост) дырэкторыі як дыска (у тым ліку і CD-ROM) унутр DOSBox;
- MEM — паказвае колькасць вольнай памяці;
- CONFIG — запіс канфігурацыі ў файл;
- LOADFIX — скарачэнне колькасці даступнай памяці (для старых праграм, якія не ўмеюць работаць з вялікай колькасцю памяці);
- IMGMOUNT — мантаванне вобраза дыска (CD-ROM) у DOSBox;
- BOOT — запуск вобраза дыскеты ці цвёрдага дыска незалежна ад эмулюемай сістэмы DOSBox (магчымасць запусціць іншую аперацыйную сістэму);
- Каманды IPX — дазвол і работа IPX-сеткі.
Магчымасці [правіць]
- DOSBox часткова эмулюе аперацыйнае асяроддзе MS-DOS, вектары перапыненняў BIOS і апаратную частку IBM PC. Не патрабуе ні x86-працэсара, ні копіі арыгінальнай MS-DOS.
- Дынамічнае ядро працэсара: на сістэмах, якія маюць набор каманд i386, ужываецца дынамічная трансляцыя інструкцый. На сістэмах, не сумяшчальных з x86, выконваецца поўная эмуляцыя, што прыводзіць да істотнага запавольвання. Напрыклад, сістэма на аснове PowerPC G4 1,6 ГГц здольна эмуляваць сістэму са стандартным апаратным забеспячэннем і з працэсарам 80486 на 50 МГц; на x86-сумяшчальных сістэмах той жа хуткасці можна дасягнуць ад значна павольнейшага працэсара (напрыклад, ад Pentium II).
- Эмуляцыя файлавай сістэмы — дазваляе далучаць каталог хост-сістэмы як HDD гасцявой сістэмы, што не даступна ні ў адным іншым эмулятары PC.
- Графічная эмуляцыя: тэкставы рэжым, Hercules, CGA (уключаючы кампазітны і 160×100×16 рэжымы), EGA, VGA (уключаючы Mode X), VESA і поўную эмуляцыю S3 Trio 64; у неафіцыйных зборках таксама Glide (з дапамогай іншага эмулятара Glide2x.dll).
- Гукавая эмуляцыя: Adlib, дынамік камп'ютара, Tandy, Sound Blaster, Creative CMS/Game Blaster, Disney Soundsource, Gravis Ultrasound, MPU-401 і Innovation SSI-2001.
- Сеткавая эмуляцыя (дазваляе гуляць у Інтэрнэце ў мультыплеерныя гульні): эмуляцыя мадэма праз TCP/IP, сеткавае тунэляванне IPX. Windows-версія падтрымлівае наўпрост паслядоўны порт.
- Праверана, што ў версіі 0.70 паўнавартасна работаюць 876 гульняў.[1]
Праблемы [правіць]
Як і ўсе праграмы-эмулятары, DOSBox патрабуе істотна больш моцны камп'ютар (асабліва працэсар), чым эмулюемая сістэма. Акрамя таго, падтрымка абароненага рэжыму пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму DOS-праграмы, якія выконваюцца толькі ў гэтым рэжыме (а гэта большасць гульняў, выдадзеных пасля 1995 года), могуць работаць не так добра, як у іншых эмулятарах, накшталт VMware ці Virtual PC. На бягучай версіі GP2X-парта DOSBox марудна работаюць нават самыя простыя праграмы.
Недахопам DOSBox з'яўляецца адсутнасць эмуляцыі LPT-парта (з магчымасцю «адлюстравання» на «сапраўднае жалеза») — старыя праграмы з LPT-ключамі (напрыклад, CREDO) на DOSBox работаць не будуць. Асяроддзе MS-DOS і апаратура PC эмулююцца не поўнасцю, таму Windows 95 і Windows 98 пад DOSBox запускаюцца з цяжкасцю.
Зноскі [правіць]
Зноскі
- ↑ DOSBox, an x86 emulator with DOS (англ.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DOSBox- Афіцыйны сайт
- Эмуляцыя PC гульняў — DosBox. Самая поўная інструкцыя
- DOSBox вікі
- Як запусціць гульню праз DOSBox
- Афіцыйны форум DOSBox
- Неафіцыйная зборка DOSBox
- Іншая неафіцыйная зборка
- Arik. Эмуляцыя PC гульняў — DosBox. Самая поўная інструкцыя. Наладка і ўжыванне. GamesLife. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 6 студзеня 2008.
- Дмитрий Чеканов, Павел Поглазов. Эмулятар DosBOX: запускаем старыя DOS-гульні пад Windows. Tom’s Hardware (28 студзеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 3 жніўня 2009.
- Версія DOSBox з убудаваным адладчыкам(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра праграмнае забеспячэнне. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Праграмнае забеспячэнне для эмуляцыі і віртуалізацыі (параўнанне) | |
|---|---|
| Узровень АС і гіпервізары |
|
| Камп'ютараў |
bochs • DOSBox • FAUmachine • Hercules • Virtual PC • Parallels Workstation • PearPC • QEMU • SIMH • VirtualBox • VMware (Fusion • Workstation) |
| АС | |
- Кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
- Вольнае праграмнае забеспячэнне, напісанае на C++
- Вольнае праграмнае забеспячэнне, напісанае на С
- Эмулятары DOS
- Эмулятары для Windows
- GP2X эмулятары
- Вольныя эмулятары
- Праграмнае забеспячэнне для BeOS
- Праграмнае забеспячэнне для Haiku
- Праграмнае забеспячэнне для Mac OS X
- Праграмнае забеспячэнне для Linux
- Праграмнае забеспячэнне для Windows
- Праграмнае забеспячэнне з ліцэнзіяй GNU GPL
