Exadel
Выгляд
Exadel | |
---|---|
Заснаванне | 1998 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
Беларусь ЗША Літва Польшча Расія Украіна |
Адрас | |
Галіна | індустрыя праграмнага забеспячэння[d] |
Сайт | exadel.com |
Exadel — міжнародная ІТ-кампанія, якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгам. Галоўны офіс знаходзіцца ў г. Уолнат-Крык, Каліфорнія, ЗША. На дадзены момант кампанія мае выдзеленыя цэнтры распрацоўкі ў шасці краінах і больш за 900 супрацоўнікаў у розных гарадах ЗША (Уолнат Крык, Каліфорнія і Болдэр, Каларада), Беларусі (Мінск, Гродна, Гомель, Віцебск, Брэст), Украіны (Вінніца, Харкаў), Літвы (Вільнюс, Клайпеда), Расіі (Екацярынбург, Чалябінск) і Польшчы (Беласток, Шчэцін). У Беларусі кампанія ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння з ліку кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій Беларусі (ПВТ)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 1998 г. — Створана кампанія Exadel у г. Канкорд, Каліфорнія, ЗША.
- 1999 г. — Кампанія засноўвае першы цэнтр распрацоўкі (Расія).
- 2003 г. — Адкрыццё мінскага офіса (Беларусь).
- 2006 г. — Exadel засноўвае трэці цэнтр распрацоўкі (Украіна). Кампанія ўвайшла ў Топ-100 распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па версіі часопіса SD Times [2].
- 2007 г. — Мінскі офіс Exadel становіцца рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій [3]. Exadel заключае пагадненне аб партнёрстве з Redhat (Jboss) [4] [5].
- 2011 г. — Аддзяленне кампаніі ў Беларусі займае першае месца ў намінацыі «Лепшы замежны цэнтр распрацоўкі ПВТ» у конкурсе «Залаты байт» [6], які праводзіцца Паркам высокіх тэхналогій.
- 2014 г. — Кампанія адкрывае цэнтр распрацоўкі ў Літве [7] і другі офіс ва Украіне (Вінніца) [8] [9]. Exadel уваходзіць у рэйтынг «Software 500» уплывовага выдання ў сферы праграмнага забеспячэння і інфармацыйных тэхналогій «Software Magazine» [10] [11]. На міжнароднай канферэнцыі MATE-2016 распрацаваны ў кампаніі прадукт Appery быў прызнаны адной з лепшых платформаў для стварэння мабільных праграм [12].
- 2015 г. — Кампанія ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння у Беларусі [1]. Даччыная кампанія Exadel Appery.io[13] з прадуктам Appery увайшла ў Топ-100 кампаній Паўночнай Амерыкі па версіі часопіса Red Herring[14].
- 2016 г. — Кампанія прайшла сертыфікацыю па стандарту бяспекі ISO/IEC 27001: 2013 [15]. Адбываецца далейшы рост кампаніі — адчыняецца цэнтр распрацоўкі ў Польшчы (Беласток) [16]. Exadel набыў кампанію Amadeus Consulting[17] (Болдэр, Каларада, ЗША), якая займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння, а таксама кампанію AKME Software (Шчэцін, Польшча).
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]- Распрацоўка заказнога праграмнага забеспячэння
- Міграцыя, аптымізацыя і распрацоўка карпаратыўнага праграмнага забеспячэння
- ІТ-кансалтынг
- Распрацоўка праграмных прадуктаў
- Тэставанне і кантроль якасці
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б HTP Announced 2015 Results(недаступная спасылка)
- ↑ Exadel Named to the 2006 Software Development Times 100(недаступная спасылка)
- ↑ В Парке высоких технологий — пять новых резидентов Архівавана 25 лістапада 2020.
- ↑ Red Hat and Exadel Partner to Bring Rich Developer Tools to Red Hat’s JBoss Platform
- ↑ Red Hat
- ↑ Золотой Байт-2011 Архівавана 23 чэрвеня 2014.
- ↑ Update on Our Lithuanian Presence(недаступная спасылка)
- ↑ Exadel открывает офисы в Вильнюсе и Виннице
- ↑ Exadel. Look Inside. … in Vinnytsia, Ukraine(недаступная спасылка)
- ↑ Software 500 — HTP Strengthens Positions Архівавана 23 студзеня 2017.
- ↑ Software 500 Companies Архівавана 17 студзеня 2020.
- ↑ 10 лучших платформ для создания мобильного приложения Архівавана 9 лютага 2017.
- ↑ Appery.io
- ↑ 2015 Top 100 North America: Winners
- ↑ ISO Certifies Exadel for Information Security Архівавана 26 снежня 2016.
- ↑ Nowa firma w BPN-T
- ↑ Software Engineering Firms Amadeus Consulting and Exadel Join Forces to Meet Growing Demand for Technical Software Innovation