Lancia

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Lancia Automobiles SpA
Год заснавання

1906

Заснавальнікі

Вінчэнца Лянча (Vincenzo Lancia)

Размяшчэнне

Сцяг Італіі Турын, Італія

Галіна

Аўтамабілебудаванне

Сайт

www.lancia.com

Lancia Automobiles SpA — італьянская аўтамабілебудаўнічая кампанія. Асноўная вытворчасць размешчана ў Турыне, Італія. Заснавана ў 1906 годзе Вінчэнца Лянча (Vincenzo Lancia).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

27 Лістапада 1906 вядомы гоншчык Вінчэнца Лянча разам са сваім кампаньёнам Клаўдыё Фоджалінам заснаваў у Турыне фірму Fabbrica Automobili Lancia.

Праз год 23 верасня з брамы завода выехаў першы аўтамабіль пад маркай «Лянча». Гэта была мадэль 18-24 HP. Пазней па радзе старэйшага брата ён стаў называць свае машыны літарамі грэцкага алфавіту. Натуральна першая мадэль атрымала імя Alpha. У 1908 годзе на базе Alpha была зробленая мадэль Dialpha з шасціцыліндравым рухавіком. У 1913 году з'явілася мадэль Theta. Менавіта на гэтай мадэлі ўпершыню было серыйна ўстаноўлена электраасвятленне (іншыя вытворцы прапаноўвалі яго ў якасці опцыі). Таксама Theta запомнілася, як вельмі надзейны аўтамабіль.

У перыяд першай сусветнай вайны «Лянча» стала ваенным прадпрыемствам і перайшла на выпуск грузавікоў і бронетэхнікі. У гэты перыяд былі распрацаваны новыя рухавікі: 8-ці і 12-ці цыліндравыя. Пасля вайны плошча завадскіх тэрыторый ужо складала 60000 м². Была пачата вытворчасць новай мадэлі Kappa. У 1921 годзе з брамы завода выехаў першы ў свеце аўтамабіль з апорным кузавам. Гэта была мадэль Lambda. Акрамя апорнага кузава, у яе была таксама незалежная падвеска. Машына выпускалася з 1921 па 1931 гады.

Наступнай этапнай мадэллю стала Astura. Дзякуючы запатэнтаванаму механізму, які злучае рухавік і раму, у салоне не адчуваліся вібрацыі сілавога агрэгата. Апошняй мадэллю у распрацоўцы якой прыняў удзел Вінчэнца Лянча стала Aprilia. 15 Лютага 1937 года Вінчэнца Лянча памёр. У тым жа годзе Aprilia ўстала на канвеер.

На змену Aprilia прыйшла новая мадэль Aurelia. Кузаў для гэтай машыны быў спраектаваны атэлье Pininfarina, а канструктарам выступіў Віторыо Яно (стваральнік аўтамабіляў Alfa Romeo 20-30-х гадоў). У гэтай машына была свая асаблівасць — на яе быў усталяваны 6-цыліндравы V-вобразны рухавік (тады лічылася, што збалансаваць яго немагчыма).

У 1960 годзе «Лянча» адмовілася ад класічнай схемы, прадставіўшы першую пярэднепрывадную машыну Flavia, спраектаваную Антоніа Фессья (Antonio Fessia), знакамітым стваральнікам Topolino. На «Flavia» усталявалі 4-цыліндравы апазітны рухавік працоўным аб'ёмам 1498 см³, праз 3 гады павялічаным да 1798 см³.

У 1969 годзе «Лянча» ўвайшла ў склад канцэрна ФІАТ.

У 1972 годзе на рынку з'явіліся Lancia Beta з папярочна размешчанымі маторамі, якія мелі па два верхніх размеркавальных вала. У 1972 годзе была створана спартыўная мадэль Stratos са сярэднерухавіковай кампаноўкай. На гэтую машыну ўсталёўваўся рухавік V6 Ferrari Dino магутнасцю 190 конскіх сіл. Тры гады запар Lancia Stratos выйгравала чэмпіянат свету па ралі. У 1984 годзе была выпушчаная Lancia Thema, якая прадстаўляла сабой Fiat Croma. З 1994 года пакупнікам прапануецца 8-мясцовы універсал падвышанай ёмістасці Lancia Zeta, уніфікаваны з Fiat Ulysse, Peugeot 806 і Citroen Evasion.

Супрацоўніцтва з іншымі аўтавытворцамі[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе «Лянча» прыняла прапанову Фіят аб продажы кантрольнага пакета акцый. Але нягледзячы на ​​ўваходжанне ў склад Фіят «Лянча» працягнула самастойную распрацоўку новых мадэляў такіх, як Stratos, Delta, Gamma і Beta.

У 1980-х кампанія шчыльна супрацоўнічала з Сааб. Мадэль Delta прадавалася ў Швецыі як Saab 600, а Lancia Thema была пабудавана на адной платформе з Fiat Croma, Saab 9000 і Alfa Romeo 164.

Сучасны мадэльны шэраг[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя легкавых аўтамабіляў. Выдавецтва «За рулём» (Энциклопедия легковых автомобилей. Издательство «За рулём»)
  • Lancia. Цені продкаў. Часопіс «Аўтарэвю» (Lancia. Тени предков. Журнал «Авторевю»)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Lancia з 1980 Шаблон:Fiat Group