Toyota Motor Corporation
Toyota Motor Corporation (TMC, яп.: トヨタ自動車株式会社, або Toyota — найбуйная японская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя, таксама падае фінансавыя паслугі і мае некалькі дадатковых кірункаў у бізнэсе. Штаб-кватэра — у горадзе Таёта, прэфектура Айці (Японія).
Кампанія Toyota Motor Co., Ltd. (TMC) заснаваная ў 1937 годзе Кіхіра Тоеда.
Toyota Motor Corporation з'яўляецца асноўным членам Toyota Group. З гэтай кампаніяй у асноўным асацыюецца брэнд Toyota. Лагатып кампаніі адлюстроўвае стылізаваную ткацкую завесу і звязаны з тым, што сваю дзейнасць кампанія пачынала з выпуску аўтаматычных ткацкіх станкоў.
Змест |
[правіць] Уласнікі і кіраўніцтва
Старшыня рады дырэктараў кампаніі — Хіросі Акуда. Прэзідэнт — Кацуакі Ватанабэ.
[правіць] Дзейнасць
Кампанія выпускае пасажырскія, грузавыя аўтамабілі і аўтобусы пад брэндамі Toyota, Lexus, Scion, Daihatsu, Hino.
За 2005—2006 фінансавы год, які скончыўся 31 сакавіка 2006, карпарацыя прадала 7,97 млн аўтамабіляў. Выручка за гэты перыяд склала $190,3 млрд, аперацыйны прыбытак — $16,9 млрд, чысты прыбытак — $12,3 млрд.
У 2006 годзе Toyota прадала 9,018 млн аўтамабіляў.
[правіць] Дэвізы кампаніі па краінах
Drive Your Dreams
(і краіны Паўднёваўсходняй Азіі) Moving Forward
(іспанамоўны) Avanza Confiado
Maneja Confiado
Today. Tomorrow. Toyota
Oh What a Feeling!
Nic neni nemozne
Nichts Ist Unmoglich
(і краіны Цэнтральнай Амерыкі) Avancemos Juntos
Moviendo Vidas
англ.: Make Things Better, фр.: Faire Toujours Mieux
Lead the Way
Ve Mas Alla
Управляй мечтой
Управляй мечтой
[правіць] Крыніцы
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт кампаніі(руск.)
- Афіцыйны сайт кампаніі(англ.)
