Great Wall Motors

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Great Wall Motors Ltd. (GWM) — самая вялікая прыватная аўтамабілебудаўнічая кампанія ў Кітаі. У склад холдынгу ўваходзяць чатыры прадпрыемства па выпуску аўтамабіляў і 20 даччыных кампаній, якія выпускаюць аўтамабільныя кампаненты. Агульны лік працаўнікоў - больш 10 000 чалавек. З 1998 Great Wall займае першае месца па аб'ёмах продажаў пікапаў у Кітаі. Канцэрн уваходзіць у лік 500 найбуйных прадпрыемстваў Кітая.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

GWM выпускае кроссоверы Hover, пазадарожнікі SUV, пікапы, мікрааўтобусы, легкавыя аўтамабілі, мінівэны і лімузіны. Вырабляныя GWM рухавікі пастаўляюцца іншым кітайскім аўтавытворцам.

Кампанія GWM пачала пастаўляць сваю прадукцыю ў Еўропу ў верасні 2006 г. У Італіі і Іспаніі пачаліся продажы пікапаў Wingle і пазадарожнікаў Hover . У траўні 2007 пачаты экспарт аўтамабіляў у Румынію (тры мадэлі - Wingle, Hover і лімузін Hover Pi), у кастрычніку 2007 гады - у Малдову.

GWM пастаўляе сваю прадукцыю прыкладна ў 60 краін (з краін СНД - у Расію, Украіну, Казахстан, Беларусь і Малдову). На экспарт адпраўляецца каля 30 % вырабленых аўтамабіляў.

Мадэльны шэраг[правіць | правіць зыходнік]

Знятыя з вытворчасці

  • 1995-2003 - Sailor (Mk.I)
  • 1999-2003 - Deer (Mk.I)
  • 2001-2003 - Safe (Mk.I)
  • 2003-2006 - Safe (Mk.II)
  • 1997-2003 - Sing (Mk.I)

Great Wall Sailor

Вырабляюцца

Пікапы

  • 2003 - Deer G1
  • 2003 - Deer G2
  • 2003 - Deer G3
  • 2003 - Deer G4
  • 2003 - Deer G5
  • 2003 - Sailor
  • 2003 - So Cool
  • 2007 - Wingle

SUV

  • 2004 - Pegasus
  • 2003 - Sing

Пазадарожнікі

  • 2006 - Safe F1
  • 2005 - Hover (з 2007 таксама дызельная мадыфікацыя)

Мікрааўтобусы

  • 2006 - Proteus (не запушчаны ў серыю)

Лімузіны

  • 2006 - Hover Pi

Аўтакемперы

  • 2006 - Motor-Home Deer
  • 2006 - Motor-Home Sailor
  • 2007 - Motor-Home Minghao (на базе Wingle)

Легкавыя аўтамабілі - Хэтчбэкі і Мінівэны

  • 2007 - GWPeri
  • 2008 - GWPeri SUV
  • 2008 - Florid
  • 2008 - Coolbear
  • 2008 - i7
  • 2007 - Cowry

Планы[правіць | правіць зыходнік]

GWM плануе павялічыць аб'ём вытворчасці да 150 000 аўтамабіляў у 2007 годзе і да 500 000 аўтамабіляў у 2010 годзе.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]