Škoda Auto
«Шкода» (чэшск.: Škoda) — назва кампаніі (Škoda Auto) і марка аўтамабіляў, якія выпускаюцца ў Чэхіі (раней у Чэхаславакіі). Штаб-кватэра — у горадзе Млада-Баляслаў. Колькасць персанала — 26,1 тыс. чалавек. Выручка ў 2005 склала €6,48 млрд.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Гісторыя вытворчасці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца 1895 года ў чэшскім горадзе Млада Баляслаў. Кнігагандляр Вацлаў Лаўрын і механік Вацлаў Клемент, абодва аматары-веласіпедысты, пачалі выпускаць ровары ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.
Іх справы ішлі шчасна. Да 1899 г. фірма Laurin & Klement Co. пачала вытворчасць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.
На мяжы стагоддзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасць аўтамабіляў.
Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў 1905, меў камерцыйны поспех і стаў знакавым у гісторыі чэшскага аўтамабілебудавання. Дзякуючы сваім ноў-хаў і досведу, кампанія вельмі хутка заняла трывалае становішча на сусветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сцвярджэнню пазіцый Багемскага каралеўства як найболей прамыслова развітога рэгіёна Аўстра-Вянгерскай манархіі.
У 1907 г. заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянернае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэння новай мадэлі — Faeton. Пасля 1914 г. кампанія прымала ўдзел у вытворчасці ваеннай прадукцыі.
Для ўмацавання і захавання сваіх пазіцый, а таксама мадэрнізацыі вытворчасці, L & K шукалі моцнага партнёра.
27 чэрвеня 1925 года L & K ўвайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёну, «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой з'яўляўся Эміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і з'явілася новая кампанія - Škoda.
Гады Другой Сусветнай вайны [правіць]
У гады Другой Сусветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сістэмы Трэцяга Рэйха і практычна цалкам пераключылася на выпуск ваеннай прадукцыі. Заводы выпускалі газагенератарныя грузавікі, гусенічныя цягачы, а на базе распрацаванай у 1936 г. вытанчанай мадэлі Skoda Superb выпускаліся вайсковыя пазадарожнікі. Завод выпускаў узбраенне для фашысцкіх войскаў і таму ў 1945 да 70 % завадскіх магутнасцяў былі знішчаныя англа-амерыканскімі бамбаваннямі.
Канцэрн Volkswagen AG [правіць]
У снежні 1990 г. урад абраў ў якасці партнёра канцэрн Volkswagen AG. 16 красавіка 1991 г. Skoda далучылася ў якасці чацвёртага брэнда да канцэрна, які аб'ядноўваў маркі Фальксваген, Аўдзі і Сеат.
Дзякуючы ўзаемадзеянню з заходнімі партнёрамі і новаму эканамічнаму мысленню Skoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага з'явілася канкурэнтаздольная мадэль — Felicia. За ёй рушылі ўслед і больш паспяховыя мадэлі — Octavia, Fabia і гонар кампаніі — Skoda Superb.
У цяперашні час фірма акрамя легкавых аўтамабіляў выпускае грузавікі, аўтобусы, авіяцыйныя рухавікі і сельскагаспадарчыя машыны.
Аўтамабілі [правіць]
-
1991 Skoda Favorit
-
Skoda Felicia GLI 1.9D, 1997
-
1998 Skoda Felicia
-
Skoda Octavia, 1999
-
2001 Skoda Fabia
-
Skoda Fabia Combi, 2000
-
Skoda Superb, 2001
-
Skoda Octavia II, 2004
-
Skoda Octavia Combi II, 2004
-
Skoda Fabia, 2007
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт Skoda Auto(англ.)
- Гісторыі марак(руск.)
- Сайт прадстаўніцтва ў Беларусі(руск.)
