Panulirus ornatus

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Panulirus ornatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panulirus ornatus


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552977
NCBI  150431

Panulirus ornatus — від лангустаў з сямейства Palinuridae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Агульная даўжыня дасягае 50 см, звычайна — 30-35 см. Сярэдняя вага складае 2-5 кг. Характарызуецца вялікімі лобнымі рагамі. Мае 2 вялікія і тоўстыя рострумы  (укр.) над вачыма. Вусікі — доўгія антэны, антэны самітаў з 4 шыпамі. Трэці верхнесківіцавы саміт не мае экзапода. Панцыр скрыты шматлікімі шыпікамі рознага памеру. Брушныя саміты гладкія і голыя, без папярочнага жалабка. На хвасце ёсць 5 атожылкаў, вострых на канцы.

Карапакс карычневы, блакітны або з сіне-зялёнай вобласцю ў пярэдняй частцы з выразным малюнкам палос і плям рознага колеру на целе. Брушныя сегменты карычневыя або зелянява-шэрыя, з белымі плямкамі. Асновы вусікаў-антэн - ружовыя. Хадзячыя ногі аранжавыя з вельмі рэзка выяўленымі няправільнымі цёмнымі плямамі сіняватага або карычневага колеру, якія часта ўтвараюць няпоўныя кольцы вакол розных сегментаў. Хвост зялёны з аранжавай аблямоўкай.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Аддае перавагу прыбярэжным водам, трымаецца на глыбіні ад 1 да 8 м, часам заходзіць да глыбіні ў 50 м, на пяшчаных і глейкіх глебах, часам на камяністым дне, часта ў вусцяў рэк, але таксама на каралавых рыфах. Начны від, любіць хавацца ў шчылінах днём. Сілкуецца двухстворкавымі і бруханогімі малюскамі, іншымі ракападобнымі, марскімі чарвякамі, падаллю.

Адзіночка, утворае пары толькі пры размнажэнні. Палавая сталасць надыходзіць пры памеры 9-15 см. Штогод мігруе з Торэсава праліва на востраў Юле ў Папуаскім заліве з мэтай размнажэння. Міграцыя пачынаецца з сярэдзіны да канца жніўня, падчас якой адбываецца развіццё яечнікаў, спарванне і пачатковая яйцакладка. За сезон размнажэння самкі даюць па 3 вывадкі, але памер яго кожны раз меншы за папярэдні. Пасля размнажэння назіраецца высокая смяротнасць размнажальных асобін. Пры развіцці праходзіць 11 лічынкавых стадый.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ад Чырвонага мора і Квазулу-Натал (Паўднёвая Афрыка) на захадзе да Японіі і Фіджы на ўсходзе. Цяпер таксама сустракаецца ў Міжземным моры (каля Егіпта і Ізраіля), куды трапіў як лесепскі мігрант праз Суэцкі канал.

Адносіны з чалавекам[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад памеру лангуста патрэбна ёмістасць ад 150 да 300 л, або больш. Тэмпература вады 22-26 °C. Неадчувальны да параметраў вады, але дрэнна пераносяць павышэнне канцэнтрацыі нітратаў. У няволі выдатна спажывае розныя кармы: вялікія кавалкі мяса рыб, малюскаў, крэветак, шматкі, таблеткі для самоў і да таго падобнае. Трэба ўтрымліваць паасобку, некалькі асобін можна сяліць у вельмі прасторны акварыум з вялікай колькасцю падыходных для іх хованак. У якасці суседзяў лепш выбіраць буйных масіўных рыб і бесхрыбтовых.

З’яўляецца важным аб’ектам прамысловага ўлову, асабліва ў Аўстраліі, Інданезіі, В’етнаме і Папуа — Новай Гвінеі. З улікам скарачэння папуляцыі Аўстралія і Інданезія пачалі паспяховыя практыкі аквакультуры.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2014 года лангуст гэтага віду быў прададзены ў кітайскім горадзе Вэньлінь за больш за 76 тысяч еўра. Ён важыў 26 кг і меў даўжыню больш за 1 м[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Moore, R; MacFarlane, Jw (1984). Migration of the Ornate Rock Lobster, Panulirus ornatus (Fabricius), in Papua New Guinea. Marine and Freshwater Research. 35 (2): 197
  • Helmut Debelius: Krebs-Führer. Garnelen, Krabben, Langusten, Hummer, Fangschreckenkrebse. Verlag Jahr Top, Januar 2000, ISBN 3 86132 504 7
  • Barclay, M. C.; Irvin, S. J.; Williams, K. C.; Smith, D. M. (2006). Comparison of diets for the tropical spiny lobster Panulirus ornatus: astaxanthin-supplemented feeds and mussel flesh. Aquaculture Nutrition. 12 (2): 117—125