Phoenix theophrastii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Phoenix theophrastii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenix theophrastii

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  446128
EOL  1135079
IPNI  668954-1
TPL  kew-152710

Phoenix theophrastii — адзін з відаў фінікавых пальмаў[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Арэал — поўдзень Грэцыі, Крыт і некалькі астравоў. У раёне пляжу Ваі расце самы вялікі пальмавы лес Еўропы, пасаджаны, як мяркуецца, фінікійцамі[4][5]. Від — адна з дзвюх пальмаў-эндэмікаў Еўропы[6].

Апісанне віду[правіць | правіць зыходнік]

Невысокая (да 15 м) фінікавая пальма з лісцем да 2-3 м. Плод — фінік да 1,5 см даўжынёй і да 1 см у дыяметры жаўтлява-карычневага колеру. Утварае прыкаранёвы параснік, які можа развіцца ў ствалы. Па некаторых дадзеных, дрэвы могуць вытрымліваць непрацяглае паніжэнне тэмпературы да −11°С.

Від занесены ў Чырвоную кнігу МСАП[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энциклопедия растений.
  4. Пальмовый пляж Ваи
  5. The Flora of Crete
  6. ARKive — Cretan date palm videos, photos and facts — Phoenix theophrasti Архівавана 10 ліпеня 2016.
  7. Пальмовый лес, пляж Ваи(недаступная спасылка)