Востраў Крыт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыт
Κρήτη
Crete relief map-be.svg
Каардынаты: Каардынаты: 35°13′00″ пн. ш. 24°55′00″ у. д. / 35.216667° пн. ш. 24.916667° у. д. (G) (O) (Я)35°13′00″ пн. ш. 24°55′00″ у. д. / 35.216667° пн. ш. 24.916667° у. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Міжземнае мора
Краіна Flag of Greece.svg Грэцыя
АА першага ўзроўня перыферыя Крыт|акруга Крыт|перыферыя Крыт
Крыт (Грэцыя)
Крыт
Крыт
Няма старонкі перыферыя Крыт
Плошча 8 261 км²
Насельніцтва 623 666 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 75,495 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgКрыт на Вікісховішчы 
Узбярэжжа каля Палеахоры

Крыт (грэч.: Κρήτη, Krḗtē) — востраў ва ўсходняй частцы Міжземнага мора паміж Еўропай, Азіяй і Афрыкай. Належыць Грэцыі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф Крыта гарысты, моцна расчлянёны, створаны альпійскімі гораўтваральнымі рухамі. Вылучаецца некалькі вялікіх масіваў: на ўсходзе — Ласіты, або Дыкты (выш. да 2148 м), у цэнтры — Іда (да 2456 м), на захадзе — Лефка-Оры (да 2452 м). Паміж гарамі Іда і Лефка-Оры знаходзіцца Сярэднекрыцкае пласкагор'е вышынёю 600-800 м. Схілы горных масіваў, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі, на поўдні стромка абрьюаюцца да мора, на поўначы зніжаюцца паката і ствараюць шэраг паўастравоў і мысаў. На поўдні — Месарская раўніна, якая са старажытнасці была жытніцай вострава. Горы складзены пераважна з мезазойскіх вапнякоў (на захадзе — з сланцаў), пашыраны карст. Радовішчы жалезных руд, бурага вугалю. Частыя землетраеенні.

Клімат міжземнаморскі. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература студзеня 12 °С, ліпеня 26 °С. Ападкаў на 3 выпадае 800 мм за год, на ўсходзе — 200-400 мм; у гарах — больш за 1000 мм, частыя снегапады, снег на вяршынях ляжыць да мая. Летняя засуха доўжыцца 6-7 месяцаў. Глебы горна-карычневыя, на нізінах алювіяльныя. Расліннасць другаснага паходжання. Пераважае нізкарослая фрыгана (ладаннік, лаванда, верас, жаўтазель, малачай, шалфей і інш.). У больш вільготных раёнах вечназялёныя хмызнякі (маквіс). У гарах на вышыні 800-1600 м трапляюцца рэдкалессі з дуба палесцінскага, хвоі калабрыйскай, платана, кіпарыса гарызантальнага. На вяршынях гор альпійскія лугі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старажытная гісторыя Крыта поўная казачных паданняў пра цара Мінаса, Кноскі лабірынт, Мінатаўра і інш.

Сляды дзейнасці чалавека на Крыце вядомы з часоў палеаліту. Крыт — адзін з цэнтраў найстаражытнейшай еўрапейскай культуры (гл. Крыта-мікенская культура, Крыцкае палацавае пісьмо). У ІІІ тыс. да н.э. тут узніклі першью ў Еўропе гарады-дзяржавы (Кнос, Фест і інш.). У II тыс. да н.э. ўвесь Крыт, верагодна, быў аб'яднаны пад уладай цароў Кноса ў магутную дзяржаву, якая дасягнула росквіту ў 17—16 ст. да н.э.: мела вялікі флот і, паводле падання, захаванага старажытна-грэчаскімі гісторыкамі, панавала на Эгейскім моры. У 14 ст. да н.э. частка Крыта заваявана кааліцыяй ахейскіх царстваў мацерыковай Грэцыі; у 12 ст. ахейскія дзяржавы тут распаліся пад націскам дарыйцаў. З утварэннем на яго тэрыторыі грэчаскіх калоній на востраве ўзніклі гарады-рэспублікі. У 68 да н.э. гэты востраў заваявалі рымляне. Калі на Крыце з’явілася хрысціянства, невядома. Відаць, першым епіскапам на востраве быў Ціт, які, паводле Бібліі, пражыў 94 гады, да якога звяртаўся ў пасланні апостал Павел (64).

З 395 н.э. воостраў належаў Візантыі, у 823-961 арабам, у 961-1204 зноў Візантыі, у 1204 заваяваны крыжакамі і прададзены Венецыі. У перыяд венецыянскага панавання шматлікія паўстанні мясцовага насельніцтва; у 15—17 ст. развівалася культура, асабліва жывапіс (Эль Грэка) і літаратура (В. Карнарас) — т.зв. крыцкі рэнесанс. У 1669 (канчаткова ў 1715) заваяваны Турцыяй. Насельніцгва Крыта ўдзельнічала ў Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. У 1866—69, 1878, 1887, 1895, 1896—97 адбыліся Крыцкія паўстанні супраць турэцкага панавання. У 1898 Крыт атрымаў адміністрацыйную аўтаномію. Пасля Балканскіх войнаў 1912—13 паводле грэка-турэцкага дагавора ад 14.11.1913 далучаны да Грэцыі. У ІІ сусветную вайну ў маі 1941 акупіраваны войскамі нацысцкай Германіі ў выніку паветрана-дэсантнай аперацыі (буйнейшая паветраная аперацыя вермахта ў час вайны). Вызвалены ў лістападзе 1944.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

На раўнінах і тэрасах плантацыі аліў, вінаграднікі, ворная зямля пад пшаніцай, кукурузай, тытунём. Авечкагадоўля, рыбалоўства, промысел марскіх губак.

Асноўныя парты Іракліян і Ханья.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны парк Самарыя (ахова горнай фауны і флоры). Захаваліся шматлікія помнікі антычнай культуры і сярэднявечча.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крыт // БелЭн у 18 т. Т.8. - Мн., 1999.

Шаблон:Крыт у тэмах