Rammstein
| Rammstein | |
Канцэрт «Rammstein», 2005 год |
|
| Жанры | |
|---|---|
| Гады |
1994 — па наш час |
| Краіна |
{{Сцягафікацыя/ |
| Адкуль |
Берлін |
| Лэйблы | |
| Склад |
Ціль Ліндэманн |
Rammstein — рок-гурт з усходняга Берліну, створаны ў 1994 г. Музыкальны стыль самі ўдзельнікі гурта вызначаюць як індастрыял-метал з элементамі нямецкай цяжкай сцэны (Neue Deutsche Härte). Rammstein — сусветна вядомы гурт, амаль усе песні выконваюць на роднай мове. Візітнай карткай гурта з’яўляюцца захапляючыя сцэнічныя вогненныя шоу, непаўторны стыль і эпатажныя тэксты.
Змест |
Паходжанне назвы [правіць]
Назва гурта походзіць ад назвы ваеннай базы ЗША ў Германіі Рамштайн (Ramstein). 28 жніўня 1988 на авіябазе падчас авіяшоў здарылася сутыкненне трох самалётаў. У выніку трагедыі загінула каля 70 чалавек, больш як 300 атрымалі раненні. Першая версія назвы гурта гучала як «Rammstein-Flugschau», менавіта з дзвума «m». Потым другую частку назвы удзельнікі выдалілі, а назва авіябазы так і засталася напісана з памылкай. Іншая трактоўка «Rammstein» — у перакладзе з нямецкага — «таранны камень» — моцна і жорстка, так удзельнікі характарызуюць гучанне сваіх песень.
Гісторыя [правіць]
Гурт створаны ў 1994 у Берліне Рыхардам Круспэ. Сваю музыкальную працу ён пачаў у гурце «Orgasm Death Gimmick» у 1989 г. Пасля абяднання Германіі Рыхард вяртаецца на радзіму ў горад Шверын. Там ён знаеміцца з будучымі ўдзельнікамі гурта Оліверам Рыдэлем і Крыстоферам Шнайдэрам, крыху пазней і з Цілям Ліндэманам. Ліндэман, які граў раней на барабанах, у новым гурце заняў месца саліста. Упершыню кампазіцыі калектыва прагучалі 19 лютага 1994 г. на конкурсе маладых гуртоў у Берліне. Яны выканалі песні «Das alte Leid», «Seemann», «Weißes Fleisch» і «Rammstein» і перамаглі, атрымаўшы права на запіс у прафесійнай студыі. Пазней да гурта далучыліся Пауль Ладэрс і Крысціан Лорэнс, якія раней гралі ў «Feeling B». У такім складзе быў запісаны першы альбом Herzeleid (Сардэчны боль) пад лэйблам Motor Music. Усе тэксты напісаў Ціль Ліндэман. Дыск разышоўся вялікім тыражом і праз некаторы час меў ужо статус «залатога». У падтрымку новага альбома Rammstein здзейснілі тур па Еўропе на разагрэве ў Clawfinger. Услед за альбомам выходзіць сінгл «Engel», на які зняты кліп.
У 1997 гурт выпускае другі студыйны альбом «Sehnsucht», які адразу ж становіцца плацінавым.
Сусветную вядомасць гурту прынес наступны альбом «Mutter» (Маці), запісаны ў 2001. Пазней выйшлі сінглы — «Ich Will», «Mutter», «Feuer Frei!» і відэакліпы да іх.
Перад выхадам наступнага альбома Rammstein здымае новы кліп «Mein Teil», а крыху пазней і сам альбом. Сусветны тур здейснены у гэтым жа годзе. Канцэрты у рамках тура суправаджаліся вогненным, светавым, лазерным шоу, а таксама тэатральнымі сцэнамі. 28 кастрычніка 2005 выходзіць наступны, пяты альбом гурта. У 2006 годзе выходзіць DVD «Volkerball» з канцэртнымі запісамі.
Пасля доўгага перарыву стала вядома, што на кастрычнік 2009 запланаваны выпуск шостага альбома Rammstein. 18 верасня выйшаў сінгл «Pussy», а ўжо 16 кастрычніка свет убачыў і сам альбом «Liebe Ist Fur Alle Da» (Каханне для ўсіх). Альбом, як потым аказалася, стаў самым скандальным за ўсю гісторыю гурта. Па-першае, кліп «Pussy», у якім прысутнічаюць устаўкі з порнафільмаў. Кліп быў забаронены для паказу па тэлебачанні. Па-другое, тэкст кампазіцыі «Ich Tu Dir Weh» паказаўся, на думку нямецкага дзяржаўнага камітэта па СМІ, небяспечным для моладзі. Тэкст песні змяшчаў элементы садамазахізму і насілля. Вокладка альбома была прызнана непрыстойнай і на продаж альбома ў Германіі быў накладзены узроставы цэнз.
Канцэрты [правіць]
У канцэртным туры «Liebe Ist Fur Alle Da» у спісе, між іншых, упершыню аказваецца і Беларусь. Гэта навіна вызвала даволі актыўную рэакцыю з боку прадстаўнікоў савета ветэранаў і грамадскага савета па маральнасці, якія вырашылі дабівацца адмены канцэрта[1]. Сярод моладзі, у сваю чаргу, гэта заява подверглася крытыцы. 25 лютага 2010 міністр культуры Павел Латушка заявіў, што не бачыць пагроз і прычын для адмены канцэрта[2]. 7 сакавіка на «Мінск-Арэне» канцэрт усе ж такі адбыўся[3]. Канцэрт наведалі 11.000 чалавек.
Дыскаграфія [правіць]
| Год | Альбом |
|---|---|
| 1995 | Herzeleid |
| 1997 | Sehnsucht |
| 2001 | Mutter |
| 2004 | Reise, Reise |
| 2005 | Rosenrot |
| 2009 | Liebe ist für alle da |
Зноскі
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт (ням.)
- Беларускі сайт
- Rammstein-Russia.com (руск.)
- Міжнародны сайт (англ.)
- Міжнародны сайт №1 (руск.)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
