SQLite

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SQLite
Выява лагатыпа
Тып файлавая рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных
Распрацоўшчык Дуэйн Рычард Хіп
Напісана на C, мова праграмавання[3]
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск жнівень 2000
Апошняя версія
  • 3.45.3 (15 красавіка 2024)[1]
Ліцэнзія Грамадскі набытак[2]
Сайт sqlite.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выява лагатыпа
Распрацаваны Дуэйн Рычард Хіп
Апублікаваны жнівень 2000
Тып фармату файлавая рэляцыйная сістэма кіравання базамі даных

SQLite (эс-кью-лайт) — рухавік базы даных, напісаны на мове праграмавання C. Не з’яўляецца асобнай праграмай; па сваім сэнсе гэта бібліятэка, якую распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння дадаюць у свае праграмы. Такім чынам, SQLite належыць да сямейства ўбудаваных (англ.: embedded) баз даных. Гэта найбольш шырока распаўсюджаны рухавік базы даных, паколькі ён выкарыстоўваецца некалькімі вядучымі вэб-браўзерамі, аперацыйнымі сістэмамі, мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўбудаванымі сістэмамі.[4]

Многія мовы праграмавання маюць прывязкі (англ.: bindings) да бібліятэкі SQLite. Звычайна SQLite прытрымліваецца сінтаксісу PostgreSQL, але прадвызначана не забяспечвае праверку тыпаў.[5][6] Гэта азначае, што можна, напрыклад, уставіць тэкставы радок у цэлалікавы слупок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дуэйн Рычард Хіп распрацаваў SQLite вясной 2000 года, калі працаваў на кампанію General Dynamics па кантракце з ВМС ЗША.[7] Хіп займаўся распрацоўкай праграмы для сістэмы кантролю пашкоджанняў на борце эсмінцаў з кіраванымі ракетамі, якая першапачаткова выкарыстоўвала HP-UX з базай даных IBM Informix. SQLite пачынаўся як пашырэнне Tcl.[8]

У жніўні 2000 г. была выпушчана версія 1.0 SQLite са сховішчам на аснове gdbm (GNU Database Manager). У верасні 2001 года SQLite 2.0 замяніў gdbm уласнай рэалізацыяй B-дрэва і дадаў магчымасць транзакцый. У чэрвені 2004 года SQLite 3.0 дадаў інтэрнацыяналізацыю, яўную тыпізацыю і іншыя істотныя паляпшэнні, часткова прафінансаваныя America Online. У 2011 годзе Хіп абвясціў аб сваіх планах дадаць інтэрфейс NoSQL у SQLite, а таксама анансаваў UnQL, функцыянальны набор SQL, прызначаны для дакументна-арыентаваных баз даных.[9] У 2018 годзе SQLite прыняла Кодэкс паводзін (англ.: Code of Conduct), заснаваны на Правілах святога Бенедыкта, які выклікаў некаторыя спрэчкі і пазней быў перайменаваны ў Кодэкс этыкі.[10]

SQLite з’яўляецца адным з чатырох фарматаў, рэкамендаваных для доўгатэрміновага захоўвання набораў даных Бібліятэкай Кангрэса.[11] [12] [13]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыйныя сістэмы[правіць | правіць зыходнік]

SQLite прадвызначана ўсталяваны ў: [14]

  • Android
  • BlackBerry 10
  • Fedora Linux — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі rpm
  • FreeBSD — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі
  • iOS
  • Mac OS X 10.4 і далей
  • NetBSD
  • NixOS — выкарыстоўваецца сістэмай кіравання пакетамі Nix
  • Red Hat Enterprise Linux — выкарыстоўваецца гэтак жа, як і ў Fedora
  • Solaris 10 — выкарыстоўваецца ў Service Management Facility
  • Symbian
  • Tizen
  • webOS
  • Windows 10 і далей [15]

Вэб-браўзеры[правіць | правіць зыходнік]

  • Браўзеры Google Chrome, Opera, Safari і браўзер Android дазваляюць захоўваць інфармацыю і атрымліваць яе з SQLite. Браўзеры на аснове Chromium таксама выкарыстоўваюць SQLite для захоўвання даных канфігурацыі, такіх як гісторыя наведванняў сайтаў, файлы cookie, гісторыя спамповак і г. д.[16]
  • Mozilla Firefox і Mozilla Thunderbird захоўваюць даныя канфігурацыі (закладкі, файлы cookie, кантакты і г.д.) ва ўнутраных базах даных SQLite.
  • Староннія дапаўненні могуць выкарыстоўваць JavaScript API для кіравання базамі даных SQLite.[17] [18]

Вэб-фрэймворкі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Adobe Systems выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла ў Adobe Photoshop Lightroom, стандартнай базы даных у Adobe AIR і ўнутры Adobe Reader.[14]
  • Як і ў многіх праграмах Apple, Photos унутрана выкарыстоўвае SQLite. [19]
  • Skype
  • Сістэма спадарожнікавай навігацыі BMW IDrive
  • Сістэмы TomTom GPS, для карт NDS
  • Audacity выкарыстоўвае SQLite ў якасці фармату файла, пачынаючы з версіі 3.0.0. [20]
  • Evernote выкарыстоўвае SQLite для захоўвання лакальных даных у Windows.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. SQLite Release 3.45.3 On 2024-04-15 — 2024. Праверана 15 красавіка 2024.
  2. SQLite Copyright. sqlite.org. Праверана May 17, 2010.
  3. The sqlite Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 18 ліпеня 2018.
  4. Most Widely Deployed SQL Database Estimates. SQLite.org. Праверана May 11, 2011.
  5. Owens, Michael (2006). "Chapter 4: SQL". The Definitive Guide to SQLite. Apress. p. 133. ISBN 978-1-59059-673-9. Праверана 30 December 2014.
  6. STRICT Tables.
  7. The Definitive Guide to SQLite. Apress.
  8. Well-Known Users Of SQLite. SQLite. Праверана August 5, 2015.
  9. Interview: Richard Hipp on UnQL, a New Query Language for Document Databases. InfoQ (4 жніўня 2011). Праверана October 5, 2011.
  10. McCarthy. SQLite creator crucified after code of conduct warns devs to love God, and not kill, commit adultery, steal, curse... (англ.). www.theregister.com. Праверана 17 лістапада 2022.
  11. LoC Recommended Storage Format. www.sqlite.org. Праверана 9 красавіка 2020.
  12. SQLite, Version 3. www.loc.gov (28 сакавіка 2017). Праверана 9 красавіка 2020.
  13. Recommended Formats Statement – datasets/databases. Library of Congress. Праверана 9 красавіка 2020.
  14. а б Well-Known Users Of SQLite. SQLite. Праверана August 5, 2015.«Well-Known Users Of SQLite».
  15. To use the version of SQLite that is installed with Windows (20 кастрычніка 2022).
  16. Location of Google Chrome history. www.foxtonforensics.com (6 кастрычніка 2020). Праверана 6 кастрычніка 2020.
  17. SQLite Manager – Get this Extension for 🦊 Firefox (en-US). Addons.mozilla.org (24 ліпеня 2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  18. SQLite Reader – Get this Extension for 🦊 Firefox (en-US). Addons.mozilla.org (1 верасня 2018). Праверана 5 кастрычніка 2018.
  19. Using SQL to find my best photo of a pelican according to Apple Photo. Simon Willison’s Weblog. Праверана May 23, 2020.
  20. Audacity 3.0.0 Released(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2023. Праверана March 17, 2021.

Знешнія спасылкі[правіць | правіць зыходнік]