Shorea robusta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Shorea robusta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Shorea robusta


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506787
NCBI  666687
EOL  392756
IPNI  321425-1
TPL  tro-11300029

Shorea robusta — від раслін сямейства Dipterocarpaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

<nowiki>Лістападнае дрэва з круглявай кронай да 50 метраў вышыні. Лісце гладкае, 15 см даўжыні. Маладое лісце чырванаватага колеру. Жоўта-белыя кветкі сабраны ў вялікія гронкі. Апыляецца насякомымі атраду пузыраногія (Thasanoptera). Насенне мае крыло, з дапамогай якога разлятаецца далёка ад дрэва.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Непале, Індыі, М’янме.

Практычнае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У Індыі з насення вараць кашу разам з кветкамі Bassia latifolia і пладамі <nowiki>Dolichos biflorus. У Чэнаі гарадская бяднота робіць са здробненага насення хлеб.

Карціна, якая паказвае нараджэнне Буды з квітнеючым дрэвам віду Shorea robusta

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Паводле індуісцкіх легенд расліна — улюбёнае дрэва Вішну. У будызме паводле легенды маці Буды Махамая трымала галінку гэтага дрэва, калі нараджала сына. Дрэва часам блытаюць з відамі Saraca indica і Couroupita guianensis.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Shorea robusta // worldagroforestry.org — Shorea_robusta.PDF [Архіў 29 сакавіка 2017 У Wayback Machine.]