Sony Music Entertainment

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Sony Music Entertainment
Год заснавання

1988[1]

Ранейшыя назвы

Columbia/CBS Records (1988—1991)
Sony Music (1991—2004, 2008—цяпер. час)
Sony BMG (2004—2008)

Размяшчэнне

Flag of the United States.svg ЗША, Нью-Ёрк

Ключавыя фігуры

Рольф Шміт-Хольц (CEO)
Кевін Келехер(CFO)

Галіна

Шоу-бізнес

Прадукцыя

Музыка і забавы

Колькасць супрацоўнікаў

5000[2]

Матчына кампанія

Sony Corporation of America

Sony Music Entertainment (ці проста Sony Music) — другая па велічыні ў свеце гуказапісная кампанія. Уваходзіць у т.зв. «Вялікую чацвёрку». Належыць Sony, кантралюецца Sony Corporation of America. Кампанія аб'ядноўвае больш 200 лэйблаў, мае прадстаўніцтвы ў 44 краінах. Дзейнасць Sony Music ахоплівае практычна ўсе бакі шоу-бізнесу і ўключае наступныя кірункі: лічбавыя і фізічныя продажы музычнага кантэнту, сінхранізацыю музыкі для фільмаў, рэкламы і ТБ, арганізацыю канцэртаў і продаж іміджу артыстаў для рэкламнага выкарыстання.

Кампанія сёння[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія аб'ядноўвае больш 200 лэйблаў, шматлікія з якіх сталі легендарнымі за доўгі час сваёй паспяховай працы — гэта Columbia, RCA, Arista, Epic і іншыя.

Sony Music стала родным домам для знакамітых артыстаў XX стагоддзя: Элвіса Прэслі, Майкла Джэксана, AC/DC, Boney M., Eruption, Milli Vanilli, Адрыяна Чэлентана, Майлза Дэвіса, Боба Дылана, Барбары Стрэйзанд, Селін Дыён, Озі Осбарна і мноствы іншых. Сёння сітуацыя не змянілася, з Sony Music працуюць Брытні Спірс, Беёнсэ, Аліша Кіз, Леона Люіс, Дайда, Пінк, Шакіра, Jedward, Sergey Rozenberg і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]