Майкл Джэксан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Michael Jackson
фота
Джэксан у 2003 г.
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Майкл Джозеф Джэксан

Дата нараджэння

29 жніўня 1958

Месца нараджэння

Гэры, Індыяна, ЗША

Дата смерці

25 чэрвеня 2009

Месца смерці

Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША

Гады актыўнасці

19642009

Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Прафесіі

спявак, танцор, музыка, аўтар-выканаўца, акцёр, філантроп, бізнесмен, прадзюсар, кампазітар, харэограф

Інструменты

вокал

Жанры

Поп, рытм-энд-блюз, соул, поп-рок, фанк, дыска, рок-н-рол, пост-дыска

Псеўданімы

The King of Pop, MJ, Wacko Jacko, the Gloved One, Applehead

Лэйблы

Motown Records, Epic Records, Sony Records, The Michael Jackson Company, Inc.

www.michaeljackson.com
Commons-logo.svg Michael Jackson на Вікісховішчы

Майкл Джозеф Джэксан (англ.: Michael Joseph Jackson, 29 жніўня 195825 чэрвеня 2009[1]) - амерыканскі спявак, танцор і аўтар песень, які ўпершыню дасягнуў міжнароднай вядомасці ва ўзросце 11 гадоў у якасці вакаліста дзіцячай групы Jackson 5, а пасля стаў самым камерцыйна паспяховым сольным артыстам у гісторыі і быў абвешчаны «Каралём поп-музыкі». Найвялікім прызнаннем карыстаюцца тры альбомы, запісаныя ім пад кіраўніцтвам прадзюсара Квінсі Джонса, - «Off the Wall» (1979), «Thriller» (1982) і «Bad» (1987), прычым «Thriller» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як дыск-лідар па продажу ў свеце. У актыве Джэксана 19 прэмій «Грэмі»; 13 раз ён уздымаўся са сваімі сінгламі на першы радок амерыканскіх чартаў продажаў. Яго імя двойчы занесена ў Зала славы рок-н-рола — у якасці сольнага выканаўцы і ўдзельніка Jackson 5.

Jackson 5[правіць | правіць зыходнік]

Майкл Джэксан нарадзіўся ў сям'і Джозефа і Кэтрын у горадзе Гэры (штат Індыяна). Ён быў сёмым з дзесяці дзяцей. Джозеф арганізаваў сямейную групу Jackson 5, спачатку яны выступалі ў мясцовых барах і клубах і нават запісалі два сінгла на незалежнай фірме гуказапісу Steeltown Records, а затым у 1969 пры садзейнічанні Бобі Тэйлара падпісалі кантракт з гуказапісвальным гігантам Motown Records.

Неўзабаве Джэксаны ўзвысіліся да агульнанацыянальнага ўзроўня, а ў 1970 годзе іх першыя чатыры сінглы пабывалі на першым радку амерыканскага чарта Billboard Hot 100. Паступова Майкл вылучыўся ў якасці франтмена дзіцячага квінтэта, фактычна менавіта яму даставаліся галоўныя сольныя партыі. Ён звяртаў на сябе ўвагу і дзіўнымі танцамі, і манерай паводзін на сцэне, якую ён капіраваў са сваіх куміраў - Джэймса Браўна, Джэкі Уілсана і інш.

Пачатак сольнай кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе поспех сямейнага праекта пачаў падаць, рэкордынгавая кампанія абмяжоўвала іх фінансавыя магчымасці, і ў 1976 годзе яны падпісалі кантракт з іншай фірмай, у выніку чаго ім прыйшлося змяніць імя на The Jacksons. З 1976 па 1984 гады яны выдаюць яшчэ 6 альбомаў, раз'язджаючы па краіне ў турнэ. Тым часам Джэксан выпусціў чатыры сольных альбомы і шэраг паспяховых сольных сінглаў, сярод якіх «Got to Be There», «Rockin' Robin» і «Ben» (балада, прысвечаная яго свойскаму пацуку), што дасягнуў у 1972 годзе першага месца ў чартах.

У 1978 годзе Майкл зняўся разам з Даянай Рос у экранізацыі брадвейскага мюзіклу «The Wiz» («Дзіўны Чараўнік з Краіны Оз»). На здымках ён пазнаёміўся з музычным рэжысёрам Квінсі Джонсам (англ.: Quincy Jones), які стане прадзюсарам яго самых вядомых альбомаў. Першы з іх, «Off the Wall» (1979), прадставіў Майкла Джэксана свету як яскравага, таленавітага маладога чалавека і моднага танцора. На вяршыню чартаў патрапілі дыскахіт «Don’t Stop 'Til You Get Enough» і больш павольная кампазіцыя «Rock With You», а сам альбом разыйшоўся тыражом больш 20 млн. Шматлікія музычныя аглядальнікі лічаць «Off the Wall» апошняй вяршыняй мімалётнай эпохі музыкі дыска.

«Thriller»[правіць | правіць зыходнік]

Альбом «Thriller» увайшоў у гісторыю як лідар па продажу ва ўсім свеце. Ён назаўжды змяніў аблічча музычнага бізнесу. З нагоды гэтага альбома прадзюсар Квінсі Джонс заявіў у інтэрв'ю часопісу «Тайм»: «Чорная» музыка павінна была гуляць другую скрыпку на працягу доўгага часу, але яе дух - цэлая рухальная сіла ў поп-музыцы, якую Майкл злучыў з кожнай душой у свеце.

Выпушчаны ў лістападзе 1982, «Thriller» даў Амерыцы сем сінглаў:

  • «The Girl Is Mine» (№ 2, дуэт з Полам Макартні),
  • «Billie Jean» (№ 1, прэмія «Грэмі», самы буйны хіт за ўсю кар'еру Джэксана і адзін з найбольш сэмпліруемых трэкаў фанк-музыкі),
  • «Beat It» (№ 1, яшчэ адна «Грэмі»),
  • «Wanna Be Startin' Somethin'» (№ 5),
  • «Human Nature» (№ 7),
  • «P.Y.T. (Pretty Young Thing)» (№ 10),
  • «Thriller» (№ 4).

«Thriller» узначальваў Billboard 200 на працягу дзевяці месяцаў (37 тыдняў) і не пакідаў меж гэтага чарта больш за два гады (122 тыдні). За гэты альбом Джэксан атрымаў восем прэмій «Грэмі» (у тым ліку ў самай прэстыжнай намінацыі, «лепшы альбом года») і сем American Music Awards (Амерыканскія музычныя прэміі). У 1985 альбом быў абвешчаны Кнігай рэкордаў Гінэса «найбольш прадаваным альбомам за ўсю гісторыю». Па дадзеных на ліпень 2001, прададзена 26 мільёнаў копій альбома ў ЗША[2], што зрабіла яго другім альбомам па продажах у гісторыі Амерыкі, ззаду «The Greatest Hits» групы The Eagles (27 мільёнаў). Ва ўсім свеце, «Thriller» быў рэалізаваны рэкордным тыражом у 104 мільёны копій.

Джэксан і яго прадзюсары спрытна выкарыстоўвалі ў сваіх інтарэсах музычнае тэлебачанне: яго рэвалюцыйныя відэаролікі сталі асновай для MTV, якому выканаўся толькі год падчас выпуску альбома. Папулярнасці дыска спрыяла, апроч шматлікіх іншых прычын, выступ Джэксана ў маі 1983 года на 25-й гадавіне Motown, дзе ён прадставіў свету 14-хвілінны відэакліп, зняты да песні «Thriller» і вытрыманы ў стылістыцы фільма жахаў. На гэтым жа канцэрце падчас выканання «Billie Jean» Джэксан упершыню прадэманстраваў сваю знакамітую «месяцовую хаду»[3].

Васьмідзесятыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Сустрэча Майкла Джэксана з Рональдам Рэйганам і з яго жонкай Нэнсі.

Па меры таго як узмацнялася ўвага прэсы да персоны Джэксана, спявак і яго асяроддзе выкарыстоўвалі гэту шуміху для вымання нечуванай патуль фінансавай выгады. У 1983 ён склаў кантракт з «Пепсі-колай», у рамках якога павінен быць зняцца ў іх рэкламным роліку. Падчас здымак адбыўся няшчасны выпадак, з-за якога Джэксан атрымаў апёкі ўсяго твару.[4] Нягледзячы на гэту непрыемнасць, у 1984 годзе ён зноў лідыраваў у амерыканскіх чартах, гэтым разам з запісанай у дуэце з Полам Макартні кампазіцыяй «Say Say Say». На наступны год Майкл павыкупляў вялікую частку акцый кампаніі ATV Music Publishing, якая валодала правамі на большасць песень The Beatles, што прычынілася спрэчкамі з Макартні, які сам марыў выкупіць гэтыя акцыі. Майкл Джэксан таксама працаваў разам з Фрэдзі Мерк'юры, зрабіўшы з ім некалькі выпрабавальных запісаў, паведаміў гітарыст Queen Браян Гаральд Мей.[5]. Тым не менш па невядомых прычынах супрацоўніцтва так і не адбылося. Афіцыйна гаварылася пра занятасць абодвух музыкантаў.

Падчас падрыхтоўкі новага альбома Джэксан упершыню заняўся дабрачынным праектам, якіх у яго кар'еры будзе яшчэ нямала. Разам з Лаянелам Рычы ён напісаў «We Are the World» (Мы - гэты Свет) - дабрачынны сінгл, выкананы пры ўдзеле велізарнага россыпу зорак першай велічыні для дапамозе бяздольным дзецям Афрыкі. У 1986 годзе гэта песня была пераспявана на нямецкай мове («Wir sind die Welt») вядомай панк-рок выканаўцай Нінай Хаген.

Трэці (і апошні) альбом тандэму Джэксан-Квінсі, «Bad», займаў першы радок Billboard 200 на працягу шасці тыдняў і даў свету яшчэ сем хітоў, з якіх пяць узнесліся на вяршыню Billboard Hot 100: «Bad», «I Just Can’t Stop Loving You», «The Way You Make Me Feel», «Man in the Mirror» і «Dirty Diana». У альбоме «Bad» Джэксан і Квінсі імкнуліся прытрымлівацца рэцэпту поспеху папярэдняга дыска (выкарыстанне стыльнага біта, гладкага фанк-джаза і электрагітары), але зрабіць усё значна маштабней. Альбом быў рэалізаваны вельмі самавітым тыражом у 29 млн копій.

Далей Майкл быў заняты сваім першым турнэ ў якасці сольнага выканаўцы, у падтрымку альбома «Bad». Гэта была паездка па 15 краінах, якая заняла большую частку 1988 года, на ўвесь час якой яму былі прадстаўлены ў поўнае распараджэнне аўтобус, самалёт і верталёт.[6][7] У 1987 Джэксан зняўся ў трохмерным фільме «Captain EO». Апошні, з бюджэтам ад $17 да 30 млн, доўжыўся ўсяго 17 хвілін і на той час быў самым высокавыдатковым фільмам адносна працягласці. Гэта было першае з'яўленне Джэксана на вялікім экране.

У 18-хвілінным кліпе да загалоўнай песні альбома «Bad» было нескладана заўважыць змены ў знешнасці спевака.[8] Нягледзячы на тое, што колер яго скуры быў чорным на працягу ўсяго дзяцінства, з 1982 ён пачаў святлець, і стаў светла-смуглым. Гэта стала так прыкметна, што пра гэта стала пісаць уся прэса, і не толькі жоўтая. Джэксан растлумачыў гэта рэдкай хваробай вітыліга і развеяў чуткі пра тое, што гэта вынік наўмысных дзеянняў.[9] Апроч святлення скуры, іншай прычынай змены знешнасці спевака была пластычная хірургія. Нягледзячы на заявы некалькіх хірургаў пра тое, што Джэксан падвергся некалькім аперацыям на насавой паражніне, а таксама па ўзніманню лба, патанчэнню вуснаў, аперацыі на шчоках[10], Джэксан у аўтабіяграфіі 1988 года Moonwalker піша толькі пра дзвюх пластычных хірургіях носа і стварэнні ямачкі на падбародку, а ў астатніх зменах знешнасці вінаваціць палавую сталасць і дыету.[11].

Дзевяностыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Кожны крок Джэксана асвятляўся і аналізаваўся сродкамі масавай інфармацыі, а яго дзівацтвы гадамі шырока абмяркоўваліся ў прэсе. Вялікую частку часу Майкл быў змушаны праводзіць у адзіноце на сваім строга ахоўваным ад старонніх ранчы Neverland (Нэверлэнд). Там яго наведвалі нешматлікія сябры, уключаючы суперзорку Элізабет Тэйлар. На ранчы таксама жылі дзеці, да якіх спявак быў заўсёды неабыякавы. У 1993 годзе яму былі прад'яўлены абвінавачванні ў разбэшчванні малалетняга хлопчыка, аднак на той момант справу атрымалася замяць: па здагадках прэсы, Джэксан проста адкупіўся ад яго бацькоў. Насамрэч, праз некалькі дзён пасля смерці спевака, першая «ахвяра» сексуальных дамаганняў Джордан Чэндлер, не вытрымаўшы пакут сумлення, прызнаўся, што абвінавачванне было сфальсіфікавана[12] па патрабаванні яго бацькі ў мэтах атрымання грашовага кампенсавання і апынулася не чым іншым, як паклёпам, які паўплываў на ўсё наступнае жыццё спевака.

Гэты сексуальны скандал разгарэўся праз два гады пасля выхаду альбома «Dangerous», рэлізу якога папярэднічала прэм'ера маштабнага відэакліпа да сінгла «Black or White» («Чорны ці белы»). Паказ кліпа на MTV быў дазволены толькі пасля выключэння з яго сцэн, у якіх Джэксан разбівае вокны і імітуе мастурбацыю. На працягу пяці тыдняў «Black or White» займаў верхні радок чартаў і стаў самым вялікім хітом Джэксана пасля «Billie Jean». Як і з папярэдніх, з гэтага альбома было выпушчана сем сінглаў. Апроч «Black or White» (№ 1) яны ўключалі «Remember the Time» (№ 3), «In the Closet» (№ 6) і «Will You Be There» (№ 7). Для «Remember the Time» быў зняты шматмільённы кліп з камп'ютарнымі спецэфектамі, прычым фараона Егіпту і яго жонку адлюстравалі Эдзі Мёрфі і топ-мадэль Іман.

У 1995 годзе быў выпушчаны ў свет вельмі амбіцыйны «HIStory: Past, Present and Future - Book I» — падвойны альбом, які злучыў дыск з 15 новых песень з дыскам самых вялікіх хітоў. Меркавалася, што гэта будзе першая частка трылогіі. У мэтах вяртання папулярнасці першым сінглам быў выпушчаны «Scream» — дуэт спевака з сястрой, Джэнет Джэксан, якая стала да таго часу мегазоркай маштабу, супастаўнага з Майклам. Песня суправаджалася футурыстычным відэакліпам, на здымкі якога было выдаткавана звыш сямі мільёнаў долараў — рэкорд, не пабіты і дагэтуль.

Альбом дэбютаваў пад нумарам адзін у Billboard 200 і быў распрададзены тыражом у 7 мільёнаў копій у ЗША (15 мільёнаў па ўсім свеце). Шматлікія новыя песні з яго былі выпушчаны сінгламі, сярод іх балада пра Маскву («Stranger in Moscow»; запісаць песню пра расійскую сталіцу Джэксан паабяцаў, упершыню пабываўшы тут у 1993 годзе), эпічная кампазіцыя на экалагічную тэму «Earth Song» (пяць тыдняў на першым месцы ў Вялікабрытаніі) і ўзор сучаснага рытм-энд-блюза «You Are Not Alone» (яго трынаццаты «нумар адзін» у Billboard Hot 100), напісаны і спрадзюсіраваны для яго Ар Келі. У кліпе на «You Are Not Alone» Майкл з'явіўся напаўаголеным разам са сваёй тагачаснай жонкай — Лізай Марыяй Прэслі, дачкой вялікага Элвіса.

Наступнага альбома з новымі песнямі прыхільнікам спевака прыйшлося чакаць цэлых шэсць гадоў. Праўда, у 1997 годзе ў крамах з'явіўся альбом танцавальных рэміксаў на трэкі з «HIStory» — «Blood on the Dancefloor». Водгукі на гэты дыск былі галоўным чынам станоўчымі, а загалоўная кампазіцыя ўзначаліла чарты продажаў у шматлікіх краінах, у тым ліку ў Вялікабрытаніі. У ЗША альбом прайшоў практычна незаўважаным і не дасягнуў першага радка ў чартах.

Выпуск наступнага альбома не раз адкладаўся, паколькі Джэксан імкнуўся вырабіць ідэальна вывераны, бездакорны запіс, які паправіць яго камерцыйны дабрабыт. Яго лэйбл «Sony» неахвотна згаджаўся ўкладваць мільёны долараў бясконцы працэс запісу, перазапісу і наступнай раскруткі альбома, што ў рэшце рэшт прывяло да сыходу спевака на лэйбл Epic Records. «Invincible» (Непераможны), выпушчаны ў кастрычніку 2001 года, утрымоўваў 16 трэкаў, уключаючы сінгл «You Rock My World», у кліпе да якога зняўся легендарны Марлан Бранда. Альбом быў неадназначна сустрэты крытыкамі, а лічбы яго продажаў былі ў два разы сціплей, чым у «HIStory».

Падзеі 2003-2004 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2003 года Джэксан выпусціў складанку найвялікіх хітоў «Number Ones». У яе ўвайшлі18 трэкаў, сярод якіх 16 раней выдадзеных хітоў, жывое выкананне песні «Ben» і новы сінгл «One More Chance». Да канца 2004 года, продажы «Number Ones» па ўсім свеце перавысілі 6 мільёнаў копій.

18 снежня 2003 года паліцыя правяла пяротрусы ў Джэксанавам маёнтку «Нэверлэнд». Спеваку былі прад'яўлены абвінавачванні ў спакушэнні малалетняга хлопчыка, якому папярэднічала прывядзенне яго ў стан ап'янення. У агульнай складанасці гаворка ішла пра сем выпадкаў палавых зносін з малалетнімі. Суд над спеваком працягваўся з лютага па май 2005 года. Больш 2.200 сродкаў масавай інфармацыі з усяго свету акрэдытавалі сваіх журналістаў для асвятлення скандальнага працэсу. Вердыкт прысяжных быў такі: Джэксан невінаваты.

16 лістапада 2004 Майкл Джэксан выпусціў «Michael Jackson: The Ultimate Collection' Box Set». Гэты раскошны набор з 5 дыскаў - змяшчае 57 трэкаў і 13 раней нявыпушчаных запісаў, ахоплівае перыяд з 1969 па 2004 гады, плюс нявыдадзены раней жывы канцэрт 1992 года на DVD - дае, мабыць, самае поўнае ўяўленне пра артыстызм і талент Майкла Джэксана ў яго лепшыя гады.

Пасля суда Майкл Джэксан адасобіўся ад журналістаў у Бахрэйне і прыступіў да падрыхтоўкі запісу дабрачыннага сінгла памяці ахвяр урагану «Катрына». Неўзабаве высвятлілася, што далёка не ўсе запрошаныя музыкі захацелі ўдзельнічаць у праекце, які ўзначальваецца Джэксанам. Хоць песня «I Have This Dream» была запісана, сінглам яна так і не выйшла, па смутных акалічнасцях.

Падзеі 2008-2009 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2008 года кампанія Sony BMG запусціла глабальную акцыю, у рамках якой жыхары больш за 20 краін свету галасуюць за свае любімыя песні Майкла Джэксана, і такім чынам бяруць удзел у складанні зборніка хітоў «караля поп-музыкі» ў сваёй краіне. На суд фанатаў прадстаўлена 122 трэкі. У альбом, які ў кожнай краіне будзе ўнікальным, увойдзе каля 17-18 трэкаў на кожным дыску (усяго іх можа быць 1 ці 2, у залежнасці ад краіны).

Акрамя таго, Майкл Джэксан запісаў свой новы сольны альбом, выпуск якога планаваўся на 2009 год. У запісы альбома ўдзельнічалі рэперы will.i.am, Эйкан і Канье Уэст.

У лістападзе 2008 года сын караля Бахрэйна, шэйх Абдула бін Хамад аль-Халіфа, па запрашэнню якога спявак знаходзіўся ў гэтай краіне, падаў на Майкла Джэксана ў суд за невыкананне кантрактных абавязанняў. Шэйх патрабуе выплаты яму сямі мільёнаў долараў.[13]

У сакавіку 2009 года Майкл абвясціў пра тое, што збіраецца даць апошнюю ў Лондане серыю канцэртаў пад назвай «This is it Tour». Канцэрты павінны былі пачацца 13 ліпеня 2009 і завяршыцца 6 сакавіка 2010. Калі 5 сакавіка 2009 на адмысловай прэс-канферэнцыі Джэксан абвясціў пра вяртанне на сцэну, гаворка ішла пра 10 канцэртаў на стадыёне The O2 arena, які змяшчае 20 тысяч чалавек.

Аднак попыт на квіткі быў настолькі высокі, што прыйшлося запланаваць дзесяткі дадатковых выступаў. Больш за мільён фанатаў Джэксана маглі б убачыць выступы артыста.

21 лістапада 2008 года таблоід The Sun паведаміў, што Джэксан прыняў іслам і змяніў імя на Мікаэль, калі быў у Лос-Анджэлесе ў кампазітара Стыва Поркары[14]. Гэта інфармацыя ніколі не была пацверджана самім Джэксанам. Адвакат Джэксана Лондэл Макмілан аспрэчыў гэтае паведамленне, сказаўшы пра яго, што «гэта глупства. Гэта поўная няпраўда»[15][16]. Тым не менш, былая няня дзяцей Майкла Джэксана 29 чэрвеня заявіла, што на Майкла аказвала моцны ўплыў арганізацыя "Нацыя ісламу [17]

У красавіку 2009 года таблоіды паведамілі, што пры чарговым аглядзе доктары выявілі ў Майкла рак скуры. Афіцыйны прадстаўнік спевака доктар Томэ Томэ аспрэчыў гэту інфармацыю, заявіўшы ў інтэрв'ю New York Daily News, што «Майкл выдатна сябе адчувае. Ён у цудоўным стане, і ў яго няма ніякіх хвароб».[18] Смерць была канстатавана ў 14:26 па мясцовым часе[19].

Цырымонія развітання з Майклам адбудзецца 7 ліпеня 2009 гады ў Лос-Анджэлесе.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1971Got to Be There
  2. 1972Ben
  3. 1973Music & Me
  4. 1975Forever,Michael
  5. 1979Off The Wall
  6. 1982Thriller
  7. 1987Bad
  8. 1991Dangerous
  9. 1995HIStory
  10. 2001Invincible

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • 2000Монтэ Карла, цырымонія World Music Awards 2000, Чалавек Тысячагоддзя (Millennium)

Майкл Джэксан у філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

Майклу Джэксану прысвечаны паштовыя маркі і іншыя філатэлістычныя матэрыялы Брытанскіх Віргінскіх Астравоў, астравы Сент-Вінсент, Анголы, Бурундзі, Буркіна-Фасо, Гвінеі і іншых краін.

Зноскі

  1. Michael Jackson dead at 50 - CNN.com (англ.) . cnn.com. Праверана 26 чэрвеня 2009.
  2. Michael Jackson - History 1980s
  3. Michael Jackson - History 1980s May 16, 1983: Michael performs the moonwalk for the first time
  4. BBC.co.uk - On This Day 1984: Michael Jackson burned in Pepsi ad
  5. Гітарыст Queen: Майкл Джэксан і Фрэдзі Мерк'юры запісалі пару трэкаў
  6. Michael Jackson - History 1980s September 12, 1987: Michael launches his Bad Tour on which he spends over a year visiting 15 countries
  7. [1] Bad Fortune - The Guardian Newspaper, UK - Wednesday June 15, 2005
  8. Anomalies Unlimited - The HisTory of Michael Jackson’s face 1987 age 29: people and the press are really talking now
  9. Oprah interview Jackson: «I have a rare skin disorder called Vitiligo»
  10. ABC News - Surgeon: Michael Jackson A 'Nasal Cripple' Feb. 8, 2003 by ABC news
  11. Moonwalk by Michael Jackson, 1988 «I have had my nose altered twice and I recently added a cleft to my chin»
  12. http://www.makli.com/jordan-chandler-admits-he-lied-about-michael-jackson/
  13. Scheich verklagt Michael Jackson(ням.) 
  14. Michael Jackson has become Muslim changing his name to 'Mikaeel' (англ.) . The Sun (2008-11-21). Праверана 26 чэрвеня 2009.
  15. англ.: That's rubbish. It's completely untrue
  16. Ellen Tumposky Michael Jackson and Prince of Bahrain settled lawsuit 'amicably,' say lawyers (англ.) . Daily News (2008-11-24).
  17. Няня дзяцей Майкла Джэксана: На Майкла аказвала моцны ўплыў арганізацыя «Нацыя ісламу»
  18. Daily News - Michael Jackson denies skin cancer report May 16, 2009
  19. King of pop Michael Jackson is dead (англ.) . Guardian (2009-06-25). Праверана 27 чэрвеня 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]