The Rolling Stones
| The Rolling Stones | |
| Жанры | |
|---|---|
| Гады |
1962 — па гэты дзень |
| Краіна |
{{Сцягафікацыя/ |
| Горад | |
| Мова песень | |
| Склад | |
| Былыя ўдзельнікі |
Браян Джонс |
The Rolling Stones (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў ў гісторыі рок-музыкі.
Заснаваны ў 1962 у Лондане. Назва была абрана песні Мадзі Уотэрса «Rollin' Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты К. Рычард і Б. Джонс, піяніст І. Сцюарт, пазней прыйшлі Б. Уаймен (бас-гітара), Ч. Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964. У другой палове 1960-х г. атрымала міжнароднае прызнанне; росквіт спелага майстэрства прыйшоўся на 1970-я. У пачатку 1990-х г. музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х — толькі ўласныя песні.
Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з'яўляецца лідэрам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.
Гурт выдаў 22 студыйных альбомы ў Велікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.
Дыскаграфія [правіць]
- 1964 The Rolling Stones (UK)
- 1964 England's Newest Hit Makers (USA)
- 1964 12 X 5 (USA)
- 1965 The Rolling Stones № 2 (UK)
- 1965 The Rolling Stones, Now! (USA)
- 1965 Out of Our Heads (UK\USA)
- 1965 December’s Children (And Everybody’s) (USA)
- 1966 Aftermath (UK\USA)
- 1967 Flowers (USA)
- 1967 Between the Buttons (UK\USA\Japan)
- 1967 Their Satanic Majesties Request
- 1968 Beggars Banquet
- 1969 Let It Bleed
- 1971 Sticky Fingers
- 1972 Exile on Main St.
- 1973 Goats Head Soup
- 1974 It’s Only Rock and Roll
- 1976 Black & Blue
- 1978 Some Girls
- 1980 Emotional Rescue
- 1981 Tattoo You
- 1983 Undercover
- 1986 Dirty Work
- 1989 Steel Wheels
- 1994 Voodoo Lounge
- 1997 Bridges to Babylon
- 2005 A Bigger Bang
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |