Казлабарод усходні
Казлабарод усходні | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Казлабаро́д усходні[3][4] (Tragopogon orientalis) — від кветкавых раслін роду Казлабарод (Tragopogon) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Двухгадовая травяністая расліна, 30—120 см вышынёй. Расліна голая. Лісце светла-шызае, лінейнае або ланцэтнае, плоскае або хвалістае; верхняе — ланцэтнае або карацей. Лісточкі абгорткі значна карацей краявых кветак. Кветкі залаціста-жоўтыя ці аранжава-жоўтыя; пылавікі жоўтыя з карычневымі падоўжнымі палоскамі. Сямянкі востра-шурпатыя, нярэдка 5-граневыя, неглыбока бароздавыя, гладкія, носікі даўжэй сямянак або роўныя ім.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджаны ў Еўропе і на ўсход да Сібіры і заходніх Гімалаяў[5][6][7].
Ва Украіне від расце на лугах, схілах, узлесках — у Карпатах, Расточчы — Аполлі, на Палессі і ў лесастэпе.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Кармавая, меданосная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ляховіч І. М., Пашына Г. В. Казлабарод // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 429—430. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Козлобородник восточный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Tragopogon orientalis L. // ИАС «ООПТ России» (руск.)