Гімалаі
| Гімалаі | |
| Каардынаты: | |
|---|---|
| Размяшчэнне | |
| Перыяд утварэння | |
| Даўжыня |
2900 км |
| Шырыня |
350 км |
| Найвышэйшая вяршыня | |
| Вышыня вяршыні |
8848 м |
Гімала́і (санскр.: हिमालय, himālaya IAST, хіндзі: हिमालय, непальск. हिमालय, кіт.: 喜馬拉雅山脈) — самыя высокія горы Зямлі. Ланцуг Гімалаяў ляжыць у паўднёвай Азіі, мае 2,5 тыс. км даўжыні і каля 250 км шырыні. Знаходзяцца на тэрыторыі, якая належыць Пакістану, Індыі, Кітаю, Непалу і Бутану. Складаецца з трох галоўных ступеняў: Вялікія Гімалаі, Малыя Гімалаі і Сівалік. Горы якія перавышаюць 8.000 метраў утвараюць Вялікія Гімалаі, у якіх самыя малыя вяршыні маюць вышыню болей 4.000 метраў. З усходу Вялікія Гімалаі мяжуюць з далінай Брахмапутры, а з захаду з Індам. Горы Малых Гімалаяў дасягаюць вышыні 2 400 метраў, толькі на захадзе ўздымаюцца на 4 000 метраў. Самая нізкая ступень Сівалік, якая цягнецца ўздоўж усёй сістэм ад Брахмапутры да Інда, а яго вышыня не перавышае 2 000 метраў.
Змест |
Прырода [правіць]
Геалагічная структура [правіць]
Пачатковае фарміраванне Гімалаяў пачалося ў алігацэне, пад час альпійскага гараўзнікнення. Складаюцца з крышталічных скал, пераважна гранітаў. У наш час ідзе інтэнсіўная эрозія: горныя абвалы і апоўзні здараюцца вельмі часта.
Клімат [правіць]
Гімалаі аддзяляюць Інда-Гангскую нізіну ад Тыбета. Паўднёвыя схілы гор знаходзяцца пад уплывам стала веючых вятроў — мусонаў. Летам тут здараюцца моцныя ападкі. Паўночныя схілы знаходзяцца ў зоне кантынентальнага клімату, халоднага і сухога. Высока ў гарах тэмпература падае да -25°C летам, зімой да -40°C. Часта здараюцца ўраганныя вятры хуткасцю нават да 150 км/г і раптоўныя змены надвор’я.
Раслінны свет [правіць]
Каля падножжа гор цягнуцца сухая саванна і хвойныя лясы, сустракаюцца крыху большыя ліставыя. Ва ўсходняй частцы да вышыні 1.000 метраў растуць вільготныя лясы (джунглі). Вышэй джунглі саступаюць месца бамбукам, пальмам і дрэвавідным папаратнікам. З вышыні 2.000 метраў пачынаюцца ліставыя лясы з дубамі, магноліямі, каштанамі і клёнамі. Вышэй 2.600 метраў пачынаюць з'яўляцца хвойныя лясы: сосны і гімалайскія кедры. Ад 3.500 да 4.000 метраў ляжаць палі рададэндрона і карлікавых мажавельнікаў. Мяжа вечных снягоў ляжыць на вышыні 4.500 метраў (на паўднёвым баку) і 6.000 (на паўночным баку).
Ледавікі [правіць]
Агульная плошча ледавікоў у Гімалаях складае 33.000 км². Маса лёду ў складае 6,6 тыс км³. Ледавікі фарміруюцца, галоўным чынам вакол вялікіх горных масіваў і найвышэйшых вяршынь. Іх даўжыня звычайна невялікая. Самыя доўгія — Ганготры і Зема — маюць толькі 26 км. Ледавік які цячэ з найвышэйшай гары свету Эверэста мае назву Рангбук. Вада з ледавікоў сілкуе такія вялікія рэкі як: Ганг, Інд і Брахмапутра.
Пакарыцелі Гімалаяў [правіць]
Экспедыцыі звычайна абмежаваны вясной і восенню. Марай кожнага пакарыцеля Гімалаяў зяўляецца атрыманне Кароны Гімалаяў, ці 14 васмітысячнікаў, з якіх 10 знаходзяцца ў Гімалаях, а астатнія чатыры ў Каракаруме. Першым карону атрымаў у 1986 годзе Рэйнхальд Меснер.
Некаторыя горныя пікі [правіць]
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гімалаі- Некаторыя заўвагі пра фарміраванне Гімалаяў
- Фільм з пахода ў Анапурма
- Геалогія непальскіх Гімалаяў
