Try čarapachi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Try čarapachi
Вокладка альбома «Try čarapachi» (2000, 2005)
музычны альбом N.R.M.
Дата выпуску 2000, 2005
Запісаны 2000
Жанр рок-музыка
Працягласць 49:30
Мова песень Беларуская
Лэйбл BULBA-RECORDS
West Records
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія N.R.M.
Akustyčnyja kancerty kanca XX stahodździa
(1999)
Try čarapachiDom kultury
(2002)

«Try čarapachi» (бел.: Тры чарапахі) — чацвёрты студыйны альбом беларускага рок-гурта «N.R.M.», запісаны ў 2000 годзе. У 2005 годзе быў перавыдадзены з рэмастэрынгам. Аднайменная песня з гэтага альбому набыла шырокую папулярнасць. У наступны альбом N.R.M. «Dom kultury» увайшла песня «Try čarapachi—2». Песня «Katuj-ratuj» ў 2009 годзе трапіла і на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New[2].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

НазваАўтар Працягласць
1. «Ranica»    
2. «My žyviem nia kiepska»    
3. «Śniadanak»    
4. «Bamžy»    
5. «Mahilny»    
6. «Dzied Maroz»    
7. «Chruść i papałam»    
8. «Mientalnaść»    
9. «Bazar»    
10. «Katlet-matlet»    
11. «Urač-urołah»    
12. «Čystaja-śvietłaja»    
13. «Naładka barabanaŭ»    
14. «Try čarapachi»    
15. «Cielepaty»    
16. «Katuj-ratuj»    
17. «Dastała»    
18. «Spać, spać»    
19. «Chudsaviet»    
20. «P.S.»    
49:30

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Experty.by мяркуе, што «гэта першы канцэптуальны альбом гурта, бо ранейшыя ўспрымаліся ня болей чым складанкі песень». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by аналізуючы альбом заўважыў: «тым ня менш альбом даў жыцьця многім песьням, безь якіх уявіць цяперашні дзень беларускай рок-сцэны бадай што немагчыма».

Зноскі

  1. N.R.M. "Тры чарапахі" (руск.). Experty.by (13 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 15 кастрычніка 2023.
  2. Budzma The Best Rock [Гуказапіс ; Budzma The Best Rock / New / Еўрапейскае Радыё для Беларусі] . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 26 снежня 2018.