Дзьюла Іеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьюла Іеш
Gyula Illyés
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 лістапада 1902(1902-11-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1983(1983-04-15)[2][3][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Flóra Kozmutza[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Прэмія імя Кошута, Прэмія імя Атылы Ёжэфа, Прэмія імя Баўмгартэна
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзью́ла І́еш (2 лістапада 1902, Фельшэрацэгрэшпуста, медзье Тольна — 15 красавіка 1983, Будапешт) — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык, адзін з лідараў «народных пісьменнікаў» — рэалістычнага кірунку ў венгерскай літаратуры другой чвэрці XX стагоддзя.

У 19191926 гг. у эміграцыі. Вучыўся ў Сарбоне (Францыя).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як паэт пачынаў пад уплывам экспрэсіянізму і сюррэалізму, паступова пераходзячы да рэалістычнага метаду. У 1950-1960-я гг. ў яго паэзіі ўзмацніліся экзістэнцыялісцкія тэндэнцыі. У творах Іеша праблемы нацыянальнай памяці, узаемадачынення гісторыі і сучаснасці, асобы і улады, індывідуальнага і народнага быцця: паэтычныя зборнікі «Цяжкая зямля» (1928), «Скошаныя шэрагі» (1930), «Пад лятучымі нябёсамі» (1935), «Гармонія сярод руін» (1937), «Гледзячы ў вочы» (1947), «Поціскі рук» (1956), «Нахілены ветразь» (1965), «Незакончаныя вершы» (1971), «Дзіўны тэстамент» (1977), шматлікія паэмы. Аўтар раманаў «Людзі пушты» (1936), «У ладдзі Карона, або Сімптомы старасці» (1969), «Пажы Беатрычэ» (1979); драм «Псіхааналітык» (1948), «Прыклад Азоры», «Полымя паходні» (абедзве 1952), «Фаварыт» (1963), «Чыстыя» (1969), «Усё ці нічога, або Два жыцці ці ніводнага» (1974) і інш.; дарожных нататак «Расія» (1935), біяграфічнай кнігі «Пецёфі» (1936), крытычных артыкулаў і інш.

Верш «Настылы дом» пераклаў на беларускую мову Сяргей Грахоўскі[4].

Зноскі

  1. Gyula Illyes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gyula Illyés // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Gyula Illyes // GeneaStar
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]