Маргарыта Пармская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маргарыта Пармская
італ.: Margherita d'Austri
Партрэт Маргарыты працы Антоніса Мора, 1562, Берлінская карцінная галерэя
Партрэт Маргарыты працы Антоніса Мора, 1562, Берлінская карцінная галерэя
герцагіня Пармская
1538 — 1586
штатгальтар Нідэрландаў
1559 — 1567
Папярэднік Эмануіл Філіберт
Пераемнік герцаг Альба

Нараджэнне 5 ліпеня 1522[1] ці 28 снежня 1522[2]
Смерць 18 студзеня 1586(1586-01-18)[4][5][…] (63 гады)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Карл V
Маці Іагана ван дэр Гейнст
Муж Атавіа Фарнезэ
Дзеці Алесандра
Дзейнасць палітык, арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маргарыта Пармская (італ.: Margherita d'Austri; 5 ліпеня 1522, Аўдэнардэ — 18 студзеня 1586, Артона) — герцагіня Пармская і штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў з 1559 па 1567 год, пазашлюбная дачка Карла V.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дачка палюбоўніцы Карла, Іаганы ван дэр Гейнст, фламандкі паводле паходжання. Выхоўвалася ў Бруселі спачатку пры двары сваёй стрыечнай бабкі Маргарыты Аўстрыйскай, а пазней пры двары сваёй цёткі Марыі, удавы караля Венгрыі, якія былі штатгальтарамі Іспанскіх Нідэрландаў з 1507 па 1530 і з 1530 па 1555 гады адпаведна. У 1533 годзе з дазволу бацькі ёй было дазволена насіць імя Маргарыты Аўстрыйскай.

У 1527 годзе ва ўзросце сямі гадоў яна была заручана з пляменнікам Папы Клімента VII, Алесандра Медычы, герцагам Фларэнцыі, якога шматлікія даследчыкі лічаць сынам Папы. 29 лютага 1536 года яны ажаніліся, а ў 1537 годзе Алесандра быў забіты. 4 лістапада 1538 года яна стала жонкай Атавіа Фарнезэ, герцага Пармы, унука Папы Паўла III. Жаніху было ў той час трынаццаць гадоў, а нявесце шаснаццаць. Іх саюз быў нешчаслівы. Маргарыта нарадзіла двух хлопчыкаў блізнят, адзін з якіх памёр у маленстве.

Паколькі яна добра ведала нідэрландскія звычаі і была ў курсе ўсяго, што адбывалася ўБруселі, Філіп II прызначыў яе ў 1559 годзе штатгальтарам Нідэрландаў, дзе ёй спачатку дапамагаў Гранвела. Там Маргарыта сутыкнулася з супраціўленнем інквізіцыі і іспанскаму дэспатызму. У жніўні 1567 года з Іспаніі прыехаў герцаг Альба, якому Філіп II надаў вялікія паўнамоцтвы, што ператварылі яе пасаду ў пустую фармальнасць.

Маргарыта пакінула сваю пасаду і вярнулася да свайго мужа ў Італію, дзе і памерла ў 1586 годзе ў Артоне. У гонар яе названа спраектаваная Рафаэлем віла Мадама. Яна яшчэ застала той час, калі яе сын Алесандра стаў у 1578 годзе штатгальтарам Нідэрландаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Dizionario Biografico degli Italiani — 1960.
  2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Margaretha van Parma — 2009.
  5. Pas L. v. Margarete of Austria // Genealogics — 2003.