Марцін Бельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марцін Бельскі
польск.: Marcin Bielski
Дата нараджэння 1495[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1575
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Яўхім Бельскі
Род дзейнасці паэт, гісторык, перакладчык, пісьменнік
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марцін Бельскі (1495 — 1575) — польскі пісьменнік і храніст.

Вядомы як першы, хто пачаў пісаць свае творы па-польску, а не па-лацінску. Праца М. Бельскага «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту II Аўгусту, была першым падручнікам усеагульнай гісторыі ў Польшчы. Адзначаецца, што прагрэсіўнай для свайго часу была сама ідэя стварэння падобнай працы[3].

Аўтар польскай пераробкі папулярнага на той час у Еўропе зборніка дыдактычных навел-біяграфій філосафаў і пісьменнікаў старажытнасці і сярэднявечча — «Жыццяпісы філосафаў» (1535), вершаванай «Камедыі пра Юстына і Канстанцыю» (1557), шэрага сатырычных твораў. У творчасці выступаў пераважна як мараліст, глядзеў на жыццё з пазіцый «добрага старога часу», рыцарскіх ідэалаў. Праяўляў сімпатыі да ідэй рэфармацыі.

Хроніка ўсяго свету[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны аркуш першага выдання «Хронікі ўсяго свету». Кракаў. 1551

Праца выдана тры разы (1551, 1554, 1564), і ў трэцім выданні складалася з 10 кніг. У 9-й кнізе «Аб маскоўскім або рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве. Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» разглядаецца і гісторыя ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоўскім народзе…» пераважна з'яўляецца скарочаным пераказам «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка і звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзятыя з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мяхоўскага. Інфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама ўзятая з працы Герберштэйна.

Адным з самых слабых месцаў «Хронікі» было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна кампанаваў матэрыял.

Думкі гісторыкаў пра галоўную працу М. Бельскага дыяметральна разыходзяцца: ад найвышэйшай пахвалы (А. Павінскі) да ацэнкі яе як «сярэднявечнай кампіляцыі», у якой нават «няма духу гуманізму», і якую ратуе адзіны новы элемент, «пратэстанцкая тэндэнцыя» (І. Хшаноўскі). Адзначаецца, што «Хроніка ўсяго свету», магчыма, і не стала б прадметам гістарыяграфічнага даследавання, калі б не дзейнасць яго сына Яўхіма Бельскага[4].

Зноскі

  1. Marcin Bielski
  2. Marcin Bielski // Catholic Encyclopedia — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Паводле: Белазаровіч, С.38.
  4. Паводле: Белазаровіч, С.39.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]