Перайсці да зместу

Хрусталь (фільм): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Дапаўненне ў "Здымачная група"; новыя раздзелы ("Узнагароды", "Водгукі і крытыка")
Радок 22: Радок 22:
|imdb_id =
|imdb_id =
}}
}}
'''«Хрусталь»''' ({{lang-ru|Хрусталь}}) — [[беларусь|беларускі]] [[мастацкі фільм]], зняты рэжысёрам Дар’яй Жук у [[2018 год у гісторыі кіно|2018]] годзе.<ref>{{cite web|url = https://afisha.tut.by/film/khrustal/|title = Хрусталь|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = [[TUT.BY]]|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 2018-02-11|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref> Вылучаны беларускім оскараўскім камітэтам на намінацыю «Лепшы фільм на замежнай мове» [[Оскар|прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук]], але ў выніку не патрапіў у «{{Не перакладзена 5|Шорт-ліст|шорт-ліст|ru|Короткий список}}».
'''«Хрусталь»''' ({{lang-ru|Хрусталь}}) — [[беларусь|беларускі]] [[мастацкі фільм]], зняты рэжысёрам Дар’яй Жук у [[2018 год у гісторыі кіно|2018]] годзе.<ref>{{cite web|url = https://afisha.tut.by/film/khrustal/|title = Хрусталь|first = |last = |author = |authorlink = |coauthors = |date = |month = |year = |work = |publisher = [[TUT.BY]]|location = |page = |pages = |at = |language = ru|trans_title = |format = |doi = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 2018-02-11|quote = |ref = |separator = |postscript = }}</ref> Быў вылучаны беларускім оскараўскім камітэтам на намінацыю «Лепшы фільм на замежнай мове» [[Оскар|прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук]], але ў выніку не патрапіў у «{{Не перакладзена 5|Шорт-ліст|шорт-ліст|ru|Короткий список}}».
== Сюжэт ==
== Сюжэт ==
[[1990-я]] гады. Творчая дзяўчына [[дыджэй|DJ]] Веля з Мінска марыць з’ехаць у Амерыку. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна аказваецца ў незнаёмай сям’і невялікага гарадка. Пакуль прытуліўшыя яе людзі занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца ў што б там ні стала дамагчыся выканання сваёй «''крыштальнай мары''».
[[1990-я]] гады. Творчая дзяўчына [[дыджэй|DJ]] Веля з Мінска марыць з’ехаць у Амерыку. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна аказваецца ў незнаёмай сям’і невялікага гарадка. Пакуль прытуліўшыя яе людзі занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца ў што б там ні стала дамагчыся выканання сваёй «''крыштальнай мары''».
Радок 30: Радок 30:
{{уРоляхНіз}}
{{уРоляхНіз}}
== Здымачная група ==
== Здымачная група ==
*рэжысёр — [[Дар’я Жук]]
*Рэжысёр — [[Дар’я Жук]]
*Сцэнарысты — Хельга Ландаўэр, Дар'я Жук
{{зноскі}}
*Aператaр — Карaлiна Коста
*Мастакі — Андрэй Тоўсцік, Алена Гардзіёнак
*Мантажоры — Сяргей Дзмітрэнка, Міхал Лешчылоўскі
*Прадзюсеры — Біргіт Гаернбок, Вольга Гойстар, Дэбі Вандэрмулен, Валерый Дзмітрачэнка, Уіл МакКанс, Крыс Шуман, Берні Штэрн, Дэні Габай, Эдзі Марэцці, Шэйн Сміт, Дзмітрый Асмеркін, Андрэй Ісачэнка, Эдвард Шэндаровіч, Пол Саран, Кацярына Ігнаценка

== Узнагароды ==

* 2018 — IX Адэскі Міжнародны кінафестываль (Украіна) — Гран-пры «Залаты Дзюк»
* 2018 — XXVI Фестываль расійскага кіно «Акно ў Еўропу» (Расія) — галоўны прыз конкурсу «Капрадукцыя. Акно ў свет»
* 2018 — Кінафестываль у Корку (Iрландыя) — прэмія маладзёжнага журы за лепшую рэжысуру
* 2018 — Алматынскі кінафестываль (Казахстан) — Гран-пры
* 2018 — XVI Міжнародны кінафестываль краін АТР «Мерыдыяны Ціхага» ва Уладзівастоку (Расія) — прыз глядацкіх сімпатый
* 2018 — Тбіліскі міжнародны кінафестываль (Грузія) — галоўны прыз «Залаты Праметэй» за «лепшы гульнявы фільм»
* 2019 — Нацыянальная кінематаграфічная прэмія «Ніка» (Расія)

== Водгукі і крытыка ==
Заходняя крытыка прыхільна прыняла дэбютную карціну беларуска-амерыканскага рэжысёра. Станоўчыя рэцэнзіі на «Хрусталь» апублікавалі Variety, Hollywood Reporter, Screen International, indieWire, The Playlist, The Skinny і інш. Расійская прэса таксама збольшага добра пісала пра фільм: так, Канстанцін Шаўлоўскі ў «Коммерсантъ Weekend» назваў «Хрусталь» лепшым рускамоўным дэбютам года. На расійскім сайце Megacritic у фільма 7,3 балаў з 10 паводле 18 рэцэнзій<ref>https://www.megacritic.ru/film/xrustal</ref>.

Беларуская пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская ўвосень 2018 г. адзначыла, што ў фільме «Хрусталь» рэжысёр далікатна, дакладна і адстаронена распавядае пра «''траўму сталення нашага пакалення''» — «''адстароненасць, бадай, галоўная эмоцыя „Хрусталя“''». Паводле рэцэнзенткі, «''усе персанажы незласлівыя і згубленыя, і крыху ненатуральныя, і ўсе хлусяць, і ўсіх шкада''». Т. Заміроўская заўважыла ў фільме паралелі з «Lady Bird» Грэты Гервіг, а таксама «''ціхія рэферэнсы да Муратавай, Джармуша або ранняга Кустурыцы''», і зрабіла выснову пра тое, што Дар'я Жук «''здолела зняць добры, дакладны і сумленны беларускі фільм''»<ref>https://www.the-village.me/village/culture/merk/270137-film</ref>. У той жа час палітолаг Вольф Рубінчык, разважаючы пра дынамічнасць фільма «Хрусталь» і праўдападобнасці шэрагу дэталяў, напісаў пра нестыкоўкі ў паказе некаторых беларускіх рэалій 1990-х гадоў (у чым з ім згадзіўся гісторык Юрый Глушакоў<ref>https://imhoclub.by/ru/material/film_hrustal_-_belorusskij_dogvil</ref>), а таксама пра ідэалагічную ангажаванасць кінатвору. Палемізуючы з Т. Заміроўскай з яе націскам на «''заходнюю, глабальную адукацыю''» Д. Жук, якая «''не расла на рускім кіно''», В. Рубінчык сцвярджае, што «''адсылкі да „перабудовачнага“ і постсавецкага расійскага кіно раз-пораз свіцяцца скрозь „Хрусталь“''», і характарызуе фільм як «''злую казк''у»<ref>https://belisrael.info/?p=16718</ref>.

Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі звярнуў увагу на тое, што «''свет'' ''„Хрусталя“ — эклектычны, часам падкрэслена гратэскны, але не пазбаўлены арганічнасці... Фільм сапраўды па-майстэрску зроблены, прыгожа зняты і добры сыграны».'' Разам з тым крытык згадвае фінальны эпізод, выразаны з пракатнай версіі ў Беларусі: ''"Людзі ідуць з расцяжкай „Чарнобыльскі шлях“ і гарлаюць „Свабоду! Свабоду!“. Аўтарскі погляд тут вымушана капітулюе перад неабходнасцю – без самацэнзуры фільм не змог бы ўвогуле трапіць у кінатэатры»''<ref>http://journalby.com/news/hrustal-devyanostye-na-eksport-1235</ref>''.''{{зноскі}}
== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
{{commons}}
{{commons}}

Версія ад 21:17, 31 сакавіка 2019

ХрустальM:
англ.: Crystal Swan
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1]
Рэжысёр
Працягласць 95 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2018
IMDb ID 6835498

«Хрусталь» (руск.: Хрусталь) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дар’яй Жук у 2018 годзе.[2] Быў вылучаны беларускім оскараўскім камітэтам на намінацыю «Лепшы фільм на замежнай мове» прэміі амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук, але ў выніку не патрапіў у «шорт-ліст[ru]».

Сюжэт

1990-я гады. Творчая дзяўчына DJ Веля з Мінска марыць з’ехаць у Амерыку. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна аказваецца ў незнаёмай сям’і невялікага гарадка. Пакуль прытуліўшыя яе людзі занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца ў што б там ні стала дамагчыся выканання сваёй «крыштальнай мары».

У ролях

Акцёр Роля
Аліна Насібуліна Веля Веля

Здымачная група

  • Рэжысёр — Дар’я Жук
  • Сцэнарысты — Хельга Ландаўэр, Дар'я Жук
  • Aператaр — Карaлiна Коста
  • Мастакі — Андрэй Тоўсцік, Алена Гардзіёнак
  • Мантажоры — Сяргей Дзмітрэнка, Міхал Лешчылоўскі
  • Прадзюсеры — Біргіт Гаернбок, Вольга Гойстар, Дэбі Вандэрмулен, Валерый Дзмітрачэнка, Уіл МакКанс, Крыс Шуман, Берні Штэрн, Дэні Габай, Эдзі Марэцці, Шэйн Сміт, Дзмітрый Асмеркін, Андрэй Ісачэнка, Эдвард Шэндаровіч, Пол Саран, Кацярына Ігнаценка

Узнагароды

  • 2018 — IX Адэскі Міжнародны кінафестываль (Украіна) — Гран-пры «Залаты Дзюк»
  • 2018 — XXVI Фестываль расійскага кіно «Акно ў Еўропу» (Расія) — галоўны прыз конкурсу «Капрадукцыя. Акно ў свет»
  • 2018 — Кінафестываль у Корку (Iрландыя) — прэмія маладзёжнага журы за лепшую рэжысуру
  • 2018 — Алматынскі кінафестываль (Казахстан) — Гран-пры
  • 2018 — XVI Міжнародны кінафестываль краін АТР «Мерыдыяны Ціхага» ва Уладзівастоку (Расія) — прыз глядацкіх сімпатый
  • 2018 — Тбіліскі міжнародны кінафестываль (Грузія) — галоўны прыз «Залаты Праметэй» за «лепшы гульнявы фільм»
  • 2019 — Нацыянальная кінематаграфічная прэмія «Ніка» (Расія)

Водгукі і крытыка

Заходняя крытыка прыхільна прыняла дэбютную карціну беларуска-амерыканскага рэжысёра. Станоўчыя рэцэнзіі на «Хрусталь» апублікавалі Variety, Hollywood Reporter, Screen International, indieWire, The Playlist, The Skinny і інш. Расійская прэса таксама збольшага добра пісала пра фільм: так, Канстанцін Шаўлоўскі ў «Коммерсантъ Weekend» назваў «Хрусталь» лепшым рускамоўным дэбютам года. На расійскім сайце Megacritic у фільма 7,3 балаў з 10 паводле 18 рэцэнзій[3].

Беларуская пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская ўвосень 2018 г. адзначыла, што ў фільме «Хрусталь» рэжысёр далікатна, дакладна і адстаронена распавядае пра «траўму сталення нашага пакалення» — «адстароненасць, бадай, галоўная эмоцыя „Хрусталя“». Паводле рэцэнзенткі, «усе персанажы незласлівыя і згубленыя, і крыху ненатуральныя, і ўсе хлусяць, і ўсіх шкада». Т. Заміроўская заўважыла ў фільме паралелі з «Lady Bird» Грэты Гервіг, а таксама «ціхія рэферэнсы да Муратавай, Джармуша або ранняга Кустурыцы», і зрабіла выснову пра тое, што Дар'я Жук «здолела зняць добры, дакладны і сумленны беларускі фільм»[4]. У той жа час палітолаг Вольф Рубінчык, разважаючы пра дынамічнасць фільма «Хрусталь» і праўдападобнасці шэрагу дэталяў, напісаў пра нестыкоўкі ў паказе некаторых беларускіх рэалій 1990-х гадоў (у чым з ім згадзіўся гісторык Юрый Глушакоў[5]), а таксама пра ідэалагічную ангажаванасць кінатвору. Палемізуючы з Т. Заміроўскай з яе націскам на «заходнюю, глабальную адукацыю» Д. Жук, якая «не расла на рускім кіно», В. Рубінчык сцвярджае, што «адсылкі да „перабудовачнага“ і постсавецкага расійскага кіно раз-пораз свіцяцца скрозь „Хрусталь“», і характарызуе фільм як «злую казку»[6].

Кінааглядальнік Тарас Тарналіцкі звярнуў увагу на тое, што «свет „Хрусталя“ — эклектычны, часам падкрэслена гратэскны, але не пазбаўлены арганічнасці... Фільм сапраўды па-майстэрску зроблены, прыгожа зняты і добры сыграны». Разам з тым крытык згадвае фінальны эпізод, выразаны з пракатнай версіі ў Беларусі: "Людзі ідуць з расцяжкай „Чарнобыльскі шлях“ і гарлаюць „Свабоду! Свабоду!“. Аўтарскі погляд тут вымушана капітулюе перад неабходнасцю – без самацэнзуры фільм не змог бы ўвогуле трапіць у кінатэатры»[7].

Зноскі

Спасылкі