Рэактыўны артрыт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Радок 22: Радок 22:
== Праявы ==
== Праявы ==
[[Файл:Feet-Reiters syndrome.jpg|thumb|240px|Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце]]
[[Файл:Feet-Reiters syndrome.jpg|thumb|240px|Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце]]
Пасля перанесенай хламідійной урогенітальной інфекцыі рэактыўны артрыт развіваецца ў 1-3% выпадкаў. Пасля кішачнай - у 1,5-4% выпадкаў. Хварэюць людзі ва ўзросце 20-40 гадоў, часцей мужчыны. Урогенітальный рэактыўны артрыт ўзнікае ў мужчын у 20 разоў часцей, чым у жанчын, энтероколитический - у 10 разоў часцей.<ref>[https://otnogi.ru/bolezn/artrit/xlamidijnyj-artrit.html Сімптаматыка і лячэнне артрыту.]</ref>
Спачатку хвароба выяўляецца праз [[боль]] і рэзі ў [[Мочаспускальны канал|мочаспускальнага канала]]. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы [[Запаленне вачэй|запалення вачэй]] і зрэдку [[панос]]. Пасля ўзнікае боль і [[ацёк]] у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. [[Скура]] на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на [[язык]]у, [[Слізістая абалонка|слізістай]] [[рот]]а і палавых органах. На [[ступня]]х і [[Далонь|далонях]] адзначаюцца [[сып]] і плямы<ref name="суставы"/>.

Спачатку хвароба выяўляецца праз [[боль]] і рэзі ў [[Мочаспускальны канал|мочаспускальнага канала]]. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы [[Запаленне вачэй|запалення вачэй]] і зрэдку [[панос]]. Пасля ўзнікае боль і [[ацёк]] у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. [[Скура]] на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на [[язык]]у, [[Слізістая абалонка|слізістай]] [[рот]]а і палавых органах. На [[ступня]]х і [[Далонь|далонях]] адзначаюцца [[сып]] і плямы<ref name="суставы" />.


== Даследаванне ==
== Даследаванне ==

Версія ад 22:46, 30 верасня 2019

Рэактыўныя артрапатыі
Унутрыклетачныя ўключэнні Chlamydia trachomatis у светлавым мікраскопе
Унутрыклетачныя ўключэнні Chlamydia trachomatis у светлавым мікраскопе
МКХ-10 M02.02.
МКБ-10-КМ M02.30, M02.10, M02.3, M02.1 і M02.8
МКХ-9 099.3099.3
МКБ-9-КМ 099.3[1][2], 711.30[1][2], 711.3[1][2] і 711.40[2]
DiseasesDB 29524
MedlinePlus 000440
eMedicine med/1998 
MeSH D016918
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ацёк калена (справа) пры рэактыўным артрыце

Рэактыўны артрыт (хвароба Рэйтэра; грэч. ἄρθρον + ῖτις — сустаў + запаленне) — запаленне сустава ў выніку заражэння іншага органа хламідыямі  (англ.) і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманелы, шыгелы, кампілабактэрыі  (англ.) і іерсініі  (англ.)). Як правіла, развіваецца пры ўмове наяўнасці ў крыві спадчыннага антыгену гістасумяшчальнасці  (англ.) падвіду В27  (англ.). Хвароба ўзнікае ад хламідыёзу ў 9 разоў часцей у хлопцаў, чым у дзяўчын. Трэць выпадкаў немачы прыпадае на заражэнне іерсініяй, што часцей здараецца ў спякотных краінах (Індыя). Ускладненне хваробы вядзе да калецтва суставаў і пашкоджання ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нервы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[3].

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе палавая аднашлюбнасць, адсутнасць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўванне ежы ад псавання, мыццё гародніны і садавіны перад ужываннем і прыгатаваннем. У спякотных краінах для мыцця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[3].

Праявы

Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце

Пасля перанесенай хламідійной урогенітальной інфекцыі рэактыўны артрыт развіваецца ў 1-3% выпадкаў. Пасля кішачнай - у 1,5-4% выпадкаў. Хварэюць людзі ва ўзросце 20-40 гадоў, часцей мужчыны. Урогенітальный рэактыўны артрыт ўзнікае ў мужчын у 20 разоў часцей, чым у жанчын, энтероколитический - у 10 разоў часцей.[4]

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мочаспускальнага канала. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запалення вачэй і зрэдку панос. Пасля ўзнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на языку, слізістай рота і палавых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[3].

Даследаванне

Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленне вачэй і суставаў пры частым і балючым мочаспусканні ў хлопца, які захварэў пасля палавой сувязі. Ад аднолькавых праяў немачы цярпеў генуэзскі мараплавец Хрыстафор Калумб. У 1818 г. англійскі лекар Бенджамін Колінз Бродзі  (англ.) назваў адначасовае запаленне суставаў, вачэй і мочаспуску сімптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр  (англ.) устанавіў сувязь захворвання з дызентэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сіндромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назву хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амерыканскі ваенны суд у Нюрнбергу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў смяротных доследах над сотнямі зняволеных канцлагера Бухенвальд (Цюрынгія, Трэці Рэйх). У 2009 г. за хваробай замацавалася сучасная назва[3].

Зноскі

  1. а б в Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в г Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б в г Вольга Кулінковіч. Суставы баляць не толькі ў старых // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2011. — № 100 (26973). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  4. Сімптаматыка і лячэнне артрыту.

Спасылкі

Шаблон:Стаб

Шаблон:Тыпы алергічных рэакцый