Манагамія
Міжасобасныя адносіны |
Тыпы адносін |
Падзеі |
|
Пачуцці і эмоцыі |
|
Учынкі |
|
Гвалт у адносінах |
|
Манагамія (ад грэч.: μονος — адзіны і γάμος — шлюб) — гістарычная форма шлюбу і сям’і, пры якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў. Супрацьпастаўляецца палігаміі, у рамках якой прадстаўнік аднаго полу мае ў шлюбе больш аднаго прадстаўніка супрацьлеглага полу.
Манагамія таксама існуе ў аднаполым шлюбе (у тых краінах, дзе такія шлюбы прызнаюцца законам).
Манагамія ў жывёл[правіць | правіць зыходнік]
Манагамія ў жывёл — адносіны паміж поламі, якія характарызуюцца тым, што самец на працягу больш-менш працяглага тэрміна спарваецца з адной вызначанай самкай і звычайна бярэ ўдзел у клопаце аб нашчадстве. Манагамія назіраецца ў большасці птушак, прычым лебедзі, буслы, арлы, грыфы злучаюцца ў пары на некалькі гадоў, у асобных выпадках — на ўсё жыццё, іншыя — толькі на адзін сезон, растаючыся пасля вывядзення і выкормлівання птушанят (напрыклад, гусакі) ці нават адразу пасля уладкавання гнязда, яшчэ да адкладкі яйкаў (шматлікія качкі). Усе дзікія гусакі манагамныя. Сярод сысуноў малпы утвараюць пары на некалькі гадоў; ваўкі, пясцы, лісіцы, барсукі, гарнастаі, бабры — рэдка больш за на адзін сезон. Да манагаміі часам адносяць таксама адносіны насякомых і іншых беспазваночных, у якіх абодва полы (ці толькі самцы) паміраюць неўзабаве пасля аднакратнага спарвання (самкі — пасля адкладкі яйкаў).