Перайсці да зместу

Катастрофа двух Мі-24 пад Рутшуру (2017): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Main|Канфлікт у Ківу}} {{Авіякатастрофа |Назва = Крушэнне двух Мі-24 блізу Рутшуру |Выява паве...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:47, 15 снежня 2019

Крушэнне двух Мі-24 блізу Рутшуру
Агульныя звесткі
Дата 27 студзеня 2017
Месца Дэмакратычная Рэспубліка Конга Рутшуру
Параненыя 5
Паветранае судна
Мадэль Мі-24
Авіякампанія Дэмакратычная Рэспубліка Конга Ваенна-паветраныя сілы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
Экіпаж Беларусь: 3
Грузія: 2
Выжылых 5

27 лютага 2017 года блізу горада Рутшуру правінцыі Паўночнае Ківу пацярпелі крушэння два баявых верталёта Мі-24 ВПС ДРК. Экіпаж аднаго з іх складаўся з грузінскіх наймітаў, другі — беларускіх ваенных спецыялістаў.

Экіпажы

Двое грамадзян Грузіі раней служылі ў ваенна-паветраных сілах сваёй краіны, але страцілі месца працы ў сувязі са скарачэннямі. У сувязі з гэтым, яны з’ехалі ў Дэмакратычную Рэспубліку Конга, дзе знайшлі вакантныя месцы ва ўзброеных сілах[1]. Грамадзяне Беларусі, якія складалі другі экіпаж, з’яўляліся ваеннымі спецыялістамі, накіраванымі ў краіну для падтрымкі і падрыхтоўкі кангалезскімі вайскоўцаў[2].

Катастрофа

27 студзеня абодва верталёта праводзілі патруляванне ў раёне горада Рутшуру. Як паведамляецца, яны былі збітыя з пераносных ЗРК «Страла» баевікамі групоўкі М23, якая адстойвае інтарэсы народнасці тутсі. Аднак па дадзеных Defence.ru са спасылкай на бельгійскае агенцтва Belga, пры выкананні разведвальнага палёту, адзін з верталётаў зачыпіў лопасцямі апорнай шрубы верхавіны дрэў у раёне гары Мікена на вышыні каля 500 метраў і пацярпеў крушэнне. Другі верталёт, страціўшы візуальны кантакт з першай машынай, прыняў меры да яе пошуку, але таксама разбіўся[3]. Некатарыя крыніцы сцвярджалі, што прычынай катастрофы маглі стаць дрэнныя ўмовы надвор’я[4]. Іншыя крыніцы сцвярджалі, што прычынай крушэння маглі стаць дрэнныя ўмовы надвор’я[5]. Першапачаткова, гаварылася і аб тэхнічных непаладках[6].

Увесь беларускі экіпаж быў шпіталізаваны ў адну з медустаноў горада Гома[6]. Туды ж адправіўся грузінскі пілот. Яго напарнік некаторы час лічыўся зніклым без вестак, паколькі дажджы абцяжарвалі пошукі. Пазней высветлілася, што ён трапіў у палон да баевікоў, якія прызначылі за яго выкуп у мільён долараў[7]. Між тым, лідары паўстанцаў сцвярджалі, што не аб’яўлялі за палоннага выкуп. 18 чэрвеня захоплены лётчык загінуў падчас бою паміж байцамі групоўкі і ўрадавымі войскамі[8].

Паведамленні аб расійскіх вайскоўцах

31 студзеня генерал арміі ДРК Леон Мушале (фр.: Léon Mushale) заявіў, што падчас крушэння загінулі двое расійскіх вайскоўцаў. Яшчэ адзін расійскі лётчык знаходзіцца ў палоне ў паўстанцаў. Пасольства Расіі ў ДРК не пацвердзіла паведамленні аб гібелі расійскіх лётчыкаў пры крушэнні верталётаў. Па дадзеных дыпмісіі, грамадзян Расіі сярод членаў экіпажа не было[9].

Гл. таксама

Зноскі