Ежы Казімір Анцута
Ежы Казімір Анцута | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
Пераемнік | Антоні Юзаф Жалкоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацей Юзаф Анцута | ||||||
Пераемнік | Юзаф Станіслаў Сапега | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
невядома Падляшша |
||||||
Смерць |
16 мая 1737 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Анцуты[d] |
Ежы Казімір Анцута (?, Падляшша — 16 мая 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
З шляхецкага роду Анцутаў герба «Анцута», родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў Рымскім папескім універсітэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскае капліцы святога Казіміра, рэферэндар духоўны літоўскі з 1715. У 1718 сойм з яго прапановы адлічыў са свайго складу дысідэнтаў і забараніў іх далейшае абранне ў склад сойму.
У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрыдскім і суфраганам віленскім. З 1724 плябан новагародскі і ляхавіцкі, кантар віленскі. З 1728 схаластык, з 1731 архідыякан.
Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзве кнігі супраць іншаверцаў.
Крыніцы
- Анцута Ежы Казімір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.