Рыгор Грынькавіч Валовіч
Выгляд
Рыгор Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада створана | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Палубінскі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1586 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Грынька Ходкавіч Валовіч | ||||||
Маці | Надзея з Храптовічаў[d][1] | ||||||
Жонка | Алена Грынькаўна Крывец[d][2], Соф’я з Сапегаў[d][2][3] і Магдалена з Сангушкаў[d][2] | ||||||
Дзеці | Міхал, Фядора, Рэгіна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе |
Рыгор Валовіч (? — пачатак 1586) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1558—1565), староста слонімскі (1560—1584) і кашталян новагародскі (з 1566).
Сям'я
Паходзіў з роду Валовічаў, сын Грынькі Ходкавіча, заснавальніка роду, брат Багдана, Івана, Міхаіла, Лукі, Марка і Паўла.
Адна з яго дачок, Фядора, была замужам за Юрыем Тышкевічам, а потым за Крыштафам Зяновічам. Другая, Рэгіна, спачатку выйшла за Марціна Хршчановіча, а потым за Паўла Паца.
Зноскі
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 32. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 43. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 50. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
- Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.