Крыштаф Зяновіч (ваявода берасцейскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Крыштаф Зяновіч
POL COA Deszpot.svg
Герб «Дэспат»
4-ы Ваявода берасцейскі
1588 — 1614
Папярэднік: Мікалай Сапега
Пераемнік: Ян Яўстах Тышкевіч
 
Адукацыя:
Веравызнанне: кальвінізм
Нараджэнне: каля 1540
Смерць: 1614(1614)
Род: Зяновічы
Бацька: Юрый Мікалаевіч Зяновіч
Жонка: Фядора Валовіч
Дзеці: Мікалай Багуслаў, Соф'я

Крыштаф Зяновіч (каля 15401614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1585—1588) і ваявода берасцейскі1588). Таксама быў старостам чачэрскім і прапойскім (з 1577).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва ўніверсітэце Цюрыха.

Падчас бескаралеўя ў 1586 годзе быў прыхільнікам групоўкі Астафія Валовіча і кандыдатуры Жыгімонта Вазы.

Быў актыўным прыхільнікам кальвінізму. У 1599 г. прымаў удзел у Віленскай канфедэрацыі праваслаўных і пратэстантаў, напраўленай супраць контррэфармацыі і Берасцейскай уніі.

Зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Смаргонь, дзе ў 1606—1612 гг. збудаваў кальвінскі збор. Таксама заклаў у Смаргоні паперню.

Крыштаф Зяновіч быў аўтарам рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам з-за спадчыны згаслага роду Алелькавічаў.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя Мікалаевіча (невядома, ад якой з яго дзвюх жонак — Соф'і Глябовіч або Ганны Слушкі).

Быў жанаты з Фядорай Валовіч, дачкой новагародскага кашталяна Рыгора. Меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю (жонка Станіслава Кішкі, а потым Аляксандра Слушкі).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]