Мікалай Андрэевіч Васількоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:38, 27 чэрвеня 2017, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, перанесена: Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь → [[Ганаровая грамата Нацыянальнага схо з дапамогай [[Project:AW...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Мікалай Андрэевіч Васількоў
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 1 красавіка 1958(1958-04-01) (66 гадоў)
в. Бярозаўка, Кармянскі раён, Гомельская вобласць
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Мікалай Андрэевіч Васількоў (нар. 1 красавіка 1958, в. Бярозаўка, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, урач-лячэбнік; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Працаваў участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача, загадчыкам паліклінікі тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання, галоўным урачом абласной клінічнай паліклінікі, начальнікам упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама. З'яўляўся дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў, абласнога Савета дэпутатаў. Ганаровы грамадзянін Кармянскага раёна Гомельскай вобласці. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі