Кнышынскі раён
Выгляд
Кнышынскі раён | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Беластоцкая вобласць |
Адміністрацыйны цэнтр | Кнышын |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 1944 |
Кны́шынскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Кнышын.
Гісторыя
15 студзеня 1940 года раён быў утвораны як Монькаўскі (сталіца — горад Монькі) ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР. У 1941 годзе раён быў перайменаваны ў Кнышынскі.
Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.