Сапоцкін
Гарадскі пасёлак
Сапоцкін Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
| ||||||||||||||||||||||||
Сапоцкін[2] — гарадскі пасёлак у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, каля Аўгустоўскага канала. Адміністрацыйны цэнтр Сапоцкінскага сельсавета. Размешчаны за 21 км на паўночны захад ад Гродна, з якім злучаны аўтамабільнай дарогай. Насельніцтва 983 чал. (2017)[1].
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню Сапоцкін згадваецца ў XVI ст. як мястэчка Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У Вялікую Паўночную вайну ў красавіку 1703 мястэчка занялі шведскія войскі пад камандай Карла XII.
У 1786 Сапоцкін атрымаў права на рэгулярныя кірмашы. У 1793 мястэчка ўвайшло ў Гродзенскае ваяводства. У гэты час Сапоцкін меў уласны герб: «у блакітным полі срэбны вол з залатымі рагамі».
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Сапоцкін апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 — у Варшаўскім герцагстве. У 1815 мястэчка далучылі да Царства Польскага Расійскай імперыі (спачатку ў Аўгустоўскай губерні, а з 1867 — у Аўгустоўскім павеце Сувалкаўскай губерні).
Станам на 1827 у Сапоцкіне было 98 дамоў. У 1858 колькасць будынкаў узрасла да 160, з іх 3 мураваныя. На 1900 тут працавалі маслабойныя і шкляныя заводы.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сапоцкін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыжкага мірнага дагавора (1921) Сапоцкін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Валавічоўцы ў Аўгустоўскім павеце Беластоцкага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 294 дамы.
У 1939 Сапоцкін увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам раёна Беластоцкай, з 1944 — Гродзенскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 18 ліпеня 1944 Сапоцкін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1959 Сапоцкінскі раён скасавалі, а мястэчка ўвайшло ў склад Гродзенскага раёна. У 1978 утварыўся Сапоцкінскі батанічны заказнік.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

- XIX стагоддзе: 1827 — 733 чал.; 1858 — 1568 чал., у тым ліку 1239 яўрэяў; да 1890 — 2457 чал.[4]; 1897 — 3900 чал.[5]; 1900 — 6595 чал.[6]
- XX стагоддзе: 1921 — 1774 чал.; 2000 — 1510 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,4 тыс. чал.; 2008 — 1,3 тыс. чал.; 2009 — 1231 чал. (перапіс)[7]; 2016 — 1 003 чал.[8]; 2017 — 983 чал.[1]
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Прадпрыемствы лясной прамысловасці.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Сапоцкіне працуюць сярэдняя і музычная школа, дашкольная ўстанова
Медыцына[правіць | правіць зыходнік]
Медыцынскія паслугі надае бальніца.
Культура[правіць | правіць зыходнік]
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Турыстычная інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У Сапоцкіне размяшчаецца Упраўленне біялагічнага заказніка Сапоцкінскі. Спыніцца можна ў местачковай гасцініцы[9].
Забудова[правіць | правіць зыходнік]
У наш час цэнтральная вуліца Сапоцкіна (былая Леніна) завецца ў гонар Папы Рымскага Яна Паўла II, з ёй перасякаецца вуліца імя генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага (былая Кастрычніцкая). Месца расстрэлу генерала і яго ваяроў адзначае бела-чырвоны крыж.
Тэалін[правіць | правіць зыходнік]
Тэалін — прадмесце Сапоцкіна, названае ў гонар жонкі Антонія Валовіча. Па адрасе вул. Тэалінская, 45 размяшчаецца Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- На заходняй ускраіне мястэчка знаходзіцца курганны могільнік — помнік археалогіі Х ст.—ХІ стст.
- Абарончыя ўмацаванні (пач. ХХ ст.)
- Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага (1893)
- Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай (1868)
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVIII ст.)
- Могілкі яўрэйскія
- Магіла генерала Юзафа Альшыны-Вільчынскага і мемарыял у памяць афіцэраў, падафіцэраў Войска польскага, Корпуса аховы памежжа і паліцыі, якія загінулі пры абароне Гродна і іншых баях з Чырвонай Арміяй у часе савецкай агрэсіі ў верасні 1939 года[10]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Лямус (XVIII ст.)
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы (1780, грэка-каталіцкая)
- Сінагога (XVIII ст.)
Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]
- Яраслаў Раманчук (нар. 1966) — беларускі палітык і эканаміст
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Sopoćkinie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 76
- ↑ Сапоцкін // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ 6,0 6,1 Вольга Князева. Сапоцкін // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 228.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Сопоцкин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Вандроўка па Гродзеншчыне на www.budzma.org
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
- Андрэй Вашкевіч (Гродна). Грэка-каталіцкае насельніцтва Аўгустоўшчыны ў канцы ХVIII — пачатку ХХ стст.(канфесійныя змены і фарміраванне этнічнай свядомасці) // «Białoruskie Zeszyty Historyczne» nr 24.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- С. Харэўскі. Край за небакраем, або Беларуская Прусія // «Наша Ніва», 2 красавіка 2009.
- Sopoćkinie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 76.
- Сопоцкин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сапоцкін
- г. п. Сапоцкін на Radzima.org
- Прагноз надвор’я ў г. п. Сапоцкін
- Сяргей Харэўскі. Край за небакраем, або Беларуская Прусія
|
|
|