Перайсці да зместу

Аўгустаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Аўгустаў
польск.: Augustów
53°51′00″ пн. ш. 22°58′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Аўгустоўскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1550
Першая згадка 1496
Водныя аб’екты Нэта[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 29 494 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 87
Паштовы індэкс 16-300
Аўтамабільны код BAU
TERC 2001011
Іншае
0977539
urzad.augustow.pl (польск.)
Паказаць/схаваць карты
Аўгустаў (Польшча)
Аўгустаў
Аўгустаў
Аўгустаў (Падляскае ваяводства)
Аўгустаў
Аўгустаў

Аўгу́стаў[2][3], таксама Аўгусто́ў (польск.: Augustów) — горад на паўночным усходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Аўгустоўскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Аўгустаў.

Стаіць на Аўгустоўскім канале, каля граніцы з Рэспублікай Беларусь.

Паселішча ўзнікла на дзяржаўных землях, што знаходзіліся ў трыманні Радзівілаў (Гарадзенскае і Кнышынскае староствы). У 1526 або 1527 годзе Ян Радзівіл заклаў карчму на рацэ Мета (Нета), на вялікім шляху з Гродна да Праўдзішак. У 1540 годзе каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала фальварак, названы Зігмунтова ў гонар мужа (Жыгімонта I) і сына (Жыгімонта II Аўгуста)[4].

Гістарычны герб горада
Гістарычны герб горада

Першы ўспамін пра Аўгустоў, мястэчка ў Падляскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, датуецца 1555 годам. 17 мая 1557 года Жыгімонт II Аўгуст надаў Аўгустову Магдэбургскае права і дазволіў праводзіць 2 кірмашы штогод; пазней вялікі князь заснаваў у мястэчку праваслаўную царкву[4]. У 1561 годзе горад атрымаў герб «у блакітным полі пад мітрай залатая манаграма S[igismundus] A[ugustus] і літары R[ex] P[oloniae]»[5]. У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага. З 1570 года цэнтр Аўгустоўскага староства.

У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, а з 1815 года — у Расійскай імперыі. З 1837 года цэнтр Аўгустоўскай губерні.

У 1915—1918 гадах падчас Першай сусветнай вайны Аўгустаў акупіраваны германскімі войскамі. 1 студзеня 1919 года паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі горад увайшоў у склад БССР, дзе меў стаць цэнтрам павета («падраёна»)[6]. Але немцы не пакінулі Аўгустаў пасля паражэння Германіі ў вайне, у той жа час ствараліся літоўскія і польскія ўзброеныя фарміраванні, у наваколлях адбываліся ваенныя сутычкі. Пасля адыходу немцаў у ліпені 1919 года ў горад увайшлі польскія войскі. У 1919 i 1920 гадах адбываліся польска-літоўскія сутыкненні за кантроль над гэтай мясцовасцю. Пасля Польска-савецкай вайны (1919—1921) паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад увайшоў у склад Польшчы.

Цэнтр Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З 1939 года ў Беларускай ССР. З 1940 года цэнтр Аўгустоўскага раёна Беластоцкай вобласці. У 1941—1944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Аўгустоў Польшчы.

  • 1967 год — 18,4 тыс. чал.[7]
  • 2008 год — 18,4 тыс. чал.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013901011-0977539?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. niva.bialystok.pl. Аўгустаў. www.google.com. Праверана 16 студзеня 2026.
  3. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. ISBN 978-985-508-245-4. С. 86.
  4. 1 2 ЭнцВКЛ 2005.
  5. Геральдыка беларускіх местаў 1998.
  6. У якіх межах былі абвешчаны Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. Августов // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  8. http://urzad.augustow.pl/content/porto-ceresio
  9. http://urzad.augustow.pl/content/grodno
  10. http://urzad.augustow.pl/content/druskienniki
  11. http://urzad.augustow.pl/content/debica
  12. http://urzad.augustow.pl/content/rudki
  13. http://urzad.augustow.pl/content/slonim
  14. http://urzad.augustow.pl/content/suprasl
  15. http://urzad.augustow.pl/content/tuusula
  16. http://urzad.augustow.pl/content/szklarska-poreba
  17. «Рэгіянальная газета», № 12 (465), 12 сакавіка 2004